Паважаныя жыхары Навагрудчыны!Сардэчна віншуем вас са Святам працы!
Плённая праца заўсёды была і застаецца асновай дабрабыту людзей. Вядома, што за кожным поспехам стаяць людзі, якія добрасумленна займаюцца сваёй справай, вырашаюць шматлікія вытворчыя пытанні.
Асаблівыя словы падзякі сёння мы выказваем працаўнікам сяла, у якіх наступіла адказная і напружаная пара – закладваецца аснова новага ўраджаю.
Таксама з вялікай павагай мы ўспамінаем нашых ветэранаў, чыя праца заўсёды будзе яркім прыкладам для маладога пакалення.
Паважаныя сябры!
Усім вам, хто сваёй добрасумленнай працай спрыяе ўмацаванню і росквіту роднай Навагрудчыны і Беларусі, жадаем моцнага здароўя, дабрабыту, бадзёрага і радаснага настрою, поспехаў у працы, новых жыццёвых перамог!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
Фота з адкрытых крыніц