Паважаныя жыхары Навагрудскага раёна! Ад усёй душы віншуем вас з надыходзячым Новым 2025 годам!
Навагоднія святы дораць нам незабыўныя імгненні, натхняюць на добрыя справы і ўчынкі, аб’ядноўваюць у лепшых пачуццях і памкненнях. Гэта час, калі мы падводзім вынікі працы, вызначаем планы на будучыню.
2024 год прынёс шмат дасягненняў і выдатных момантаў, быў асаблівым, юбілейным – мы адзначылі 980-годдзе Навагрудка, набылі новы вопыт і ўражанні. Мы заканчваем яго годнымі вынікамі, дасягнутымі ўсімі разам.
Вялікі дзякуй усім, хто сваёй штодзённай працай унёс асабісты ўклад у поспех агульнай справы. За ўдзел у жыцці раёна, за падтрымку, давер і жаданне працаваць на вынік. Упэўнены, што 2025 год падхопіць эстафету стварэння, прымнажэння добрых традыцый, парадуе новымі дасягненнямі на карысць Навагрудскага раёна і нашай Беларусі.
Жадаем усім моцнага здароўя, дабрабыту, міру і шчасця!
Няхай надыходзячы год выканае ўсе запаветныя мары, будзе шчодрым і плённым, напоўненым цікавымі і значнымі падзеямі! Няхай у вашых сем’ях заўсёды пануюць паразуменне і павага, аптымізм і надзея!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |