Официально

Віншаванне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандра Сонгіна і члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Жука са святам Раства Хрыстова

07 января 2025 35
Паважаныя землякі, прыміце шчырыя віншаванні са светлым святам Раства Хрыстова.

Вялікая ўрачыстасць Раства аб’ядноўвае людзей высакароднымі мэтамі, вучыць міласэрнасці і дабрыні, дорыць нязгаснае святло веры, надзеі і любві. Гэта сямейнае свята, якое сустракаюць сярод родных і блізкіх.

У гэты час у нашых душах пануе надзея на лепшае і вера ў здзяйсненне самых запаветных мар. Няхай гэтыя светлыя дні напаўняюць нас чыстымі думкамі і натхняюць на добрыя ўчынкі, дораць радасны настрой і цяпло, умацоўваюць духоўныя і маральныя асновы.

Няхай растуць здаровымі дзеці і ўнукі, сустрэнуць каханне і шчасце маладыя, у радасці і дабрабыце жыве мудрае пакаленне старэйшых. Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, поспеху ва ўсіх добрых справах і пачынаннях! Няхай заўсёды побач будуць родныя і блізкія, верныя сябры і аднадумцы, а ў вашых дамах пануе атмасфера цяпла і гармоніі.


А. СОНГІН, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

І. ЖУК, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.


«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |

Instagram | YouTube | TikTok |