Паважаныя жыхары Навагрудчыны!
Прыміце віншаванні з адным з самых галоўных дзяржаўных святаў – Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
15 сакавіка 1994 года быў прыняты асноўны Закон, які абагульніў у сабе гістарычны вопыт і мудрасць папярэдніх пакаленняў, замацаваў прававыя, палітычныя і ідэалагічныя асаблівасці грамадства, вызначыў прыярытэты нацыянальнага развіцця і накіраваў маладую Беларусь на шлях эвалюцыйнага развіцця.
Тры гады таму на рэферэндуме мы прынялі змяненні і дапаўненні ў новую Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, паказаўшы сваю ініцыятыўнасць, нацыянальную сталасць і адказнасць за будучыню краіны.
Сёння нашымі галоўнымі арыенцірамі застаюцца ўмацаванне дзяржаўнасці, міру і стабільнасці на беларускай зямлі, забеспячэнне нацыянальнай бяспекі, захаванне суверэнітэту і незалежнасці, паляпшэнне жыцця людзей.
Упэўнены, што паслядоўнае ажыццяўленне новых канстытуцыйных палажэнняў забяспечыць далейшае згуртаванне беларускага народа і гарманізацыю грамадства, сацыяльна-палітычную стабільнасць і паступальнае эканамічнае развіццё.
У Дзень Канстытуцыі асабліва адчуваецца агульнасць нашага гістарычнага лёсу, нацыянальнай прыналежнасці і ўсведамленне таго, што толькі разам зможам дамагчыся вынікаў у далейшым развіцці нашай дзяржавы.
Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, узаемаразумення, дабрабыту, поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях, накіраваных на росквіт роднай Навагрудчыны і ўсёй краіны.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |