Общество

З клопатам аб людзях. Падводзім вынікі развіцця сацыяльнай сферы Навагрудчыны

З клопатам аб людзях. Падводзім вынікі развіцця сацыяльнай сферы Навагрудчыны

30 июля 2020 2711

Сацыяльная абарона насельніцтва і механізм яе рэалізацыі – важная састаўная частка сацыяльнай палітыкі дзяржавы. Сёння у Рэспубліцы Беларусь дзейнічае эфектыўная мадэль сацыяльнай абароны, якая рэгулюецца дзяржаўнымі праграмамі і заканадаўчымі актамі і накіравана на дасягненне адпаведных вынікаў у канкрэтным сектары сацыяльнай сферы. Развіццё чалавечага патэнцыялу з'яўляецца адной з асноўных мэт сацыяльнай палітыкі краіны. Яна дасягаецца з дапамогай рашэння задач па павышэнні эфектыўнасці выкарыстання рабочай сілы, уключаючы паляпшэнне ўмоў і павышэнне бяспекі працы, развіцця сацыяльнай інфраструктуры і стварэння камфортных умоў жыццядзейнасці насельніцтва.


–  Усебаковая,  гнуткая  і  шматгранная    сістэма    сацыяльнай    абароны насельніцтва сёння запатрабавана жыццём. Для таго, каб  кожны  грамадзянін  краіны  адчуваў  сябе  максімальна  камфортна,    работа    сацыяльнай    службы  Беларусі  і  нашага  раёна,  у  прыватнасці,  пастаянна  ўдасканальваецца:      з'яўляюцца  новыя  формы  работы,  адкрываюцца  новыя  сацыяльныя  ўстановы,      удасканальваецца      заканадаўчая   база,   –   падкрэслівае начальнік   упраўлення   па  працы,  занятасці  і  сацыяльнай  абароне  Навагрудскага    райвыканкама    Аляксандра    ГАРАЧОВА. – Не можа не радаваць, што, нягледзячы  на  ўсю  складанасць  задач,  якія  стаяць  перад  работнікамі  сацыяльнай  службы  Навагрудчыны, наша каманда з імі выдатна спраўляецца.  Штогод  тэрытарыяльны  цэнтр  сацыяльнага  абслугоўвання  насельніцтва  (ТЦСАН)  становіцца  пераможцам  спаборніцтва    ў    сацыяльна-эка-намічным развіцці раёна сярод арганізацый    сацыяльна-культурнай    сферы (у 2015 годзе – аддзяленне сацыяльнай  дапамогі  на  даму,  у  2016 г. – аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў, у 2017 г. – аддзяленне сацыяльнай адаптацыі і  рэабілітацыі,  у  2018  г.  –  філіял).  Але    асабліва    прадуктыўным    у    дзейнасці  службы  стаў  2019  год,  па  выніках  якога  ўпраўленне  па  працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама заняло 1 месца ў абласным спаборніцтве за дасягненне найлепшых вынікаў выканання асноўных паказчыкаў развіцця сацыяльна-працоўнай сферы і занесена на Дошку гонару Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, а ТЦСАН – на Дошку гонару Гродзенскай вобласці.


Садзейнічанне занятасці насельніцтва

Аказанне садзейнічання ў працаўладкаванні і забеспячэнне сацыяльнай абароны часова непрацуючых грамадзян з'яўляецца адной з найважнейшых задач дзяржаўнай палітыкі занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь.

На фінансаванне асноўных мерапрыемстваў па забеспячэнні занятасці насельніц­тва ў Навагрудскім раёне з 2016 года па чэрвень бягучага года ўпраўленнем было асвоена 1 228 322,16 бел. руб. За гэты перыяд па дапамогу ў працаўладкаванні звярнулася больш чым 7,5 тыс. навагрудчан. З іх больш чым 6,5 тыс. (86,52 %) былі працаўладкаваны.


Пераразмеркаванню свабоднай рабочай сілы, утрыманню ўзроўню рэгіструемага беспрацоўя ў сацыяльна дапушчальных межах спрыяе стварэнне новых працоўных месц. За апошнія 4 гады ў раёне было створана такіх 622 – з іх 455 за кошт пашырэння, мадэрнізацыі і стварэння новых вытворчасцей.

Адным з найважнейшых напрамкаў палітыкі занятасці з'яўляецца садзейнічанне беспрацоўным у арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці: з 2016 года 57 чалавек атрымалі фінансавую падтрымку ў выглядзе субсідый.

У значнай меры змякчэнню напружанасці на рынку рабочай сілы спрыяла арганізацыя аплатных грамадскіх работ, у якіх прынялі ўдзел больш чым 1,5 тысячы чалавек, а таксама прафесійнае навучанне і перанавучанне за кошт сродкаў фонду сацыяльнай абароны насельніцтва (накіравана 294 чалавекі).

За апошнія 5 гадоў 27 інвалідаў II і III груп былі працаўладкаваны па праграме «Адаптацыя інвалідаў да працоўнай дзейнасці», 11 чалавек пераселены і працаўладкаваны на новае месца работы і жыхарства па праграме «Перасяленне».


У раёне арганізавана часовая працоўная занятасць моладзі, якая навучаецца ва ўстановах адукацыі. У работах па добраўпарадкаванні тэрыторыі і бягучым рамонце прынялі ўдзел больш за 1,5 тыс. навучэнцаў і школьнікаў. На вучнёўскія працоўныя месцы, створаныя наймальнікамі на дагаворнай аснове з упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, было працаўладкавана 52 выпускнікі навучальных устаноў, якія прайшлі курсы па накірунку службы занятасці.

Меры, якія прымаюцца ў раёне па садзейнічанні занятасці грамадзян, дазваляюць рэгуляваць рынак працы і не дапускаць працяглага беспрацоўя. Значны працэнт усіх, хто звярнуўся ў службу занятасці, на працягу трох месяцаў знаходзяць пастаянную працу. На сённяшні дзень у аддзеле дзяржаўнай службы занятасці Навагрудскага райвыканкама на ўліку знаходзіцца 65 беспрацоўных – узровень беспрацоўя складае ўсяго 0,3 %.

Заработная плата і ўмовы працы

Дзякуючы ўдасканаленню форм аплаты працы, пашырэнню сацыяльных гарантый, прадугледжаных калектыўнымі дамовамі, сярэднямесячная заработная плата па раёне ў апошнія гады мае станоўчую дынаміку. Калі за 2016 год яна складала 534,3 бел. руб., то цяпер – 866 бел. руб. (162,1% да ўзроўню 2016 года).

Удзельная вага сярэднямесячнай заработнай платы па раёне ў сярэднямесячнай заработнай плаце па вобласці складае 85,8 %. Сярод 17 раёнаў вобласці Навагрудскі раён па ўзроўні заработнай платы займае 11 месца.


На працягу апошніх 5 гадоў была праведзеназначная работа па паляпшэнні ўмоў работы працуючых. Скарачэнне колькасці працоўных месц са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы ў арганізацыях раёна склала больш за 11% ад удзельнай вагі ў агульнай колькасці працоўных месц з 3881 да 2754.

Штогод арганізацыі Навагрудчыны прымаюць удзел у аглядах-конкурсах па ахове працы рознага ўзроўню. Пераможцамі абласнога агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы ў намінацыі «Арганізацыі вытворчай сферы з колькасцю працоўных звыш 500 чалавек» прызнаваўся «Навагрудскія Дары» філіял ААТ «Лідскі малочна-кансервавы камбінат» (2017 год – 1-е месца). Неаднаразова ў дадзенай намінацыі перамогу атрымлівала Навагрудскае РУП ЖКГ (2018 і 2020 года – 3-я месцы). У намінацыі «Арганізацыі вытворчай сферы з колькасцю працуючых ад 101 да 500 чалавек» у ліку лепшых былі ТАА «ПравітБел» (2017 год – 2-е месца) і ААТ «Прынёманскі» (2018 год – 3-е месца). А ў намінацыі «Арганізацыі вытворчай сферы з колькасцю працоўных да 100 чалавек» – «ДЭУ № 56» РУП «Гроднааўтадар» (2020 год – 2-е месца). Кожнай з вышэйназваных арганізацый было прысвоена званне «Узорная арганізацыя Гродзенскай вобласці па ахове працы», уручаны адпаведныя дыпломы і грашовыя ўзнагароды.


Акрамя таго, па выніках 2019 года ААТ «Прынёманскі» стала лепшай арганізацыяй па ахове працы і ўзнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

Пенсіённае забеспячэнне

Пенсіённае забеспячэнне з'яўляецца адным з найважнейшых складнікаў сістэмы сацыяльнай абароны краіны. На Навагрудчыне пенсіі выплачваюцца 13265 жыхарам раёна (30 % ад колькасці насельніцтва), прычым 2917 атрымальнікаў  пенсій (22 %) працягваюць працоўную дзейнасць.

Прыярытэтным напрамкам дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі ў галіне пенсіённага забеспячэння з'яўляецца паслядоўнае павышэнне ўзроўню пенсій. Пераразлік мінімальных працоўных пенсій, сацыяльных пенсій, а таксама надбавак і павышэнняў да пенсій ажыццяўляецца з ростам сярэдняй заработнай платы работнікаў у краіне, са змяненнем бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва ў адпаведнасці з указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Апошні з якіх – 1 ліпеня бягучага года. У выніку сярэднямесячны памер пенсіі па ўзросце склаў 445,54 бел. руб., у той час як у студзені складаў 420,98 бел. руб. За 2019 год адбылося павелічэнне працоўных пенсій на 13 %.


Трэба адзначыць, што ў раёне забяспечана поўная і своечасовая выплата пенсій. З фонду сацыяльнай абароны насельніцтва на выплату пенсій і дапамог у 2019 годзе было выдзелена 62 269570, 26 бел. руб., за 6 месяцаў бягучага года – 35 265 602 бел. руб.

Сацыяльная дапамога і падтрымка

Адным з прыярытэтных напрамкаў у рабоце сацыяльнай службы раёна з'яўляецца сацыяльная дапамога і падтрымка розных катэгорый грамадзян і сем'яў. Яна ўключае выплату дапамог па цяжарнасці, родах і забеспячэнні дзяцей, дапамог па доглядзе, дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу і сямейны капітал.

Комплекс мер, накіраваных на ўзмацненне сацыяльнай абароны сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей, пастаянна ўдасканальваецца. Так, з 1 студзеня 2015 года пры нараджэнні або ўсынаўленні трэцяга або наступных малых дзяцей сем'і атрымліваюць ад дзяржавы матэрыяльную падтрымку – сямейны капітал – спецыяльныя дэпазітныя рахункі па 10 тыс. долараў. З 1 студзеня бягучага года сума выплат сямейнага капіталу складае 22,5 тыс. бел. руб. Сёння можна, не чакаючы паўналецця дзіцяці, распарадзіцца сямейным капіталам. Такая магчымасць існавала і раней, але толькі ў рамках аплаты медыцынскіх паслуг. Цяпер жа гэты спіс пашырыўся – сямейны капітал можна расходаваць на паляпшэнне жыллёвых умоў шматдзетнай сям'і (будаўніц­тва, рэканструкцыю або куплю кватэры, пагашэнне запазычанасці па жыллёвых крэдытах), а таксама на навучанне ў дзяржаўных ВНУ і ССНУ. За 1 паўгоддзе бягучага года сямейны капітал прызначаны 54 сем'ям раёна (у перыяд з 2016 па 2019 гг. – 347 сем'ям), а 59 сем'яў вырашылі датэрмінова распарадзіцца яго сродкамі.


Грамадзянам, якія па незалежных ад іх прычынах не могуць забяспечыць дастатковы ўзровень жыцця для сябе і сваёй сям'і, прадастаўляецца дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога. Толькі за апошняе паўгоддзе яе атрымалі 1072 жыхары раёна на суму 359 694,98 бел. руб. Для параўнання: у 2016 годзе адрасную сацыяльную дапамогу атрымалі 1873 чалавекі (на суму 599 210,46 бел. руб.), у 2019 го­дзе – 1743 (на суму 442 749,61 бел. руб.).

Немалаважнай з'яўляецца падтрымка інвалідаў і пажылых грамадзян. Па стане на 1 ліпеня бягучага года за 63 жыхарамі раёна аформлены асобы, якія атрымліваюць дапамогу па доглядзе за інвалідам I групы або людзьмі, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту. З 2015 года праз дзяржаўны сацыяльны заказ пашыраны спектр сацыяльных паслуг для пажылых і людзей з інваліднасцю, якія не маюць магчымасці атрымаць паслугі праз установы сацыяльнага абслугоўвання. У апошнія гады актыўна ўкараняюцца медыка-сацыяльныя паслугі для пажылых і інвалідаў, сацыяльна-рэабілітацыйныя паслугі па суправаджэнні і навучанні для інвалідаў па зроку, індывідуальнае суправаджэнне дзяцей з 4 ступенню страты здароўя і іх блізкага акружэння.


У I паўгоддзі бягучага года праз дзяржзаказ паслугі аказаны 49 грамадзянам, якія ў гэтым мелі патрэбу. Для параўнання: у 2016 годзе – 35 жыхарам раёна, у 2017 – 38, 2018 – 58, 2019 г. – 59.

Важнае значэнне надаецца стварэнню безбар'ернага асяроддзя для людзей з абмежаваннямі здароўя. Штогод у раёне павяліч­ваецца колькасць сацыяльна значных аб'ектаў жыццядзейнасці, якія маюць поўную і частковую даступнасць для інвалідаў (пандусы, поручні, тактыльная плітка, паніжэнне бардзюрнага каменя на тратуарных шляхах, абсталяванне пешаходных пераходаў і інш.) – сёння іх 127. У гэтым годзе работы па стварэнні безбар'ернага асяроддзя будуць праведзены яшчэ на 7 аб'ектах, у тым ліку ў 2-х жылых дамах для інвалідаў-калясачнікаў.


Дзейнасць тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Навагрудскага раёна ў лічбах і фактах:

6 аддзяленняў функцыянуе пры ТЦСАН раёна, у іх аказваецца больш за 15 відаў сацыяльных паслуг;

10463 грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў знаходзяцца на ўліку ў ТЦСАН;

870 грамадзян, якія пражываюць у 119 населеных пунктах нашага раёна, ахоплены надомным абслугоўваннем;

73 чалавекі наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту ТЦСАН на пастаяннай аснове, 43  чалавекі – аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў.


У 2017 годзе адкрыты філіял ТЦСАН ў аг. Брольнікі, які не мае аналагаў у Рэспуб­ліцы Беларусь. У гэтым жа годзе на базе філіяла рэалізаваны праект мясцовай ініцыятывы «Стварэнне сацыякультурнага цэнтра для асаблівай моладзі «БрАмік» пры фінансавай падтрымцы ЕС / ПРААН у рамках праекта «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь»;


5 кастрычніка 2019 года ў рамках святкавання 975-годдзя першага ўпамінання горада Навагрудка адбылося ўрачыстае адкрыццё новага адміністрацыйнага будынка ТЦСАН, што дазволіла засяродзіць аказанне сацыяльных паслуг у адным месцы па прынцыпе «аднаго акна», пашырыць аддзяленне дзённага знаходжання для маладых інвалідаў і павялічыць спектр сацыяльных паслуг і колькасць іх атрымальнікаў, вылучыць памяшканне для «крызіснага пакоя»;



1 чэрвеня 2020 года на базе аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН быў адкрыты інклюзіўны цэнтр дадатковай адукацыі для людзей з абмежаванымі магчымасцямі;


за апошнія 5 гадоў у ТЦСАН раёна ўкаранёны новыя формы сацыяльных паслуг: у 2016 г. – прыёмныя і патранатныя сем’і, у 2017 г. – пакоі сумеснага самастойнага пражывання «Утульная старасць», дамы ўзаемадапамогі і сацыяльнай падтрымкі, у 2018 г. – гасцявыя і замяшчальныя сем’і, уве­дзена паслуга па доглядзе за пажылымі людзьмі, рэалізоўваліся два сацыяльныя праекты «Вясковыя вячоркі» і «Трэцяе дыханне», у 2019 г. – паслуга «Санаторый у доме», паслугі па суправаджэнні інвалідаў з парушэннем апорна-рухальнага апарата, адкрыта школа для маладых бацькоў «Ад таты да таты», у 2020 г. – сумесна з раённым Цэнтрам рамёстваў рэалізуецца творчы міні-праект «Нет безделью – время рукоделью» з цыклам навучальных майстар-класаў па розных напрамках народнай творчасці;


грамадзянам сталага ўзросту прадастаўляюцца сацыяльныя паслугі і ў стацыянарнай форме. Аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў разлічана на 30 ложка-месц, створаны ўсе ўмовы для пражывання і правядзення вольнага часу;

тэрытарыяльны цэнтр удзельнічае ў рэалізацыі дзяржаўнай праграмы аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці на 2016-2020 гг., у рамках якой аказваецца матэрыяльная дапамога па забеспячэнні бяспечных умоў пражывання ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, адзінокіх грамадзян і іншых сацыяльна-неабароненых катэгорый насельніцтва.


Падрыхтавала Таццяна Сазановіч, «НЖ»