ГлавнаяМнения. Комментарии. БлогиОбществоНовыя пераможцы юбілейнага конкурсу «Знайдзі фразу – атрымай кубак» – Ала Шастак, Уладзімір Буткевіч і Ларыса КаратайОбщество
Общество
Новыя пераможцы юбілейнага конкурсу «Знайдзі фразу – атрымай кубак» – Ала Шастак, Уладзімір Буткевіч і Ларыса Каратай
03 сентября 2024486
Знайшлі фразу «Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы!» і атрымалі кубкі ад рэдакцыі нашы падпісчыкі Ала Шастак, Уладзімір Буткевіч і Ларыса Каратай. Паважаныя чытачы, па вашых тэлефонных званках і шматлікіх атрыманых адказах мы зразумелі, што юбілейны конкурс ад рэдакцыі «НаваМедыяКампанія» «Знайдзі фразу – атрымай кубак» вас зацікавіў. Радок «Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы!» быў зашыфраваны ў артыкулах: «Насустрач новым ведам і адкрыццям» (стар. 1), «Давайце будзем шчырымі» (стар. 4), «Аптымізм плюс прафесіяналізм» (стар. 8), «Выхаваць грамадзяніна і патрыёта» (стар. 9), «Дзень беларускага пісьменства-2024 праходзіць у Івацэвічах» (стар. 10).
Шчыра віншуем з перамогай Алу Міхайлаўну, Уладзіміра Віктаравіча, Ларысу Яўгеньеўну і жадаем поспехаў у наступных конкурсах, якія будзем праводзіць у суботніх нумарах газеты.
Будзьце ўважлівыя і выйгравайце!
На здымку – унучка Ларысы Каратай. Палінка разам з бабуляй уважліва чытала газету і шукала зашыфраваныя радкі.
А вось Уладзімір Віктаравіч Буткевіч пасаромеўся зрабіць фотаздымак на памяць. Дарэчы, кубак яму мы ўручылі.