Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём настаўніка

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём настаўніка

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём настаўніка

03 Октября 2021 512
Паважаныя работнікі і ветэраны працы сістэмы адукацыі Навагрудчыны!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём настаўніка!


Гэта свята тых, чыімі стараннямі і высакароднасцю выхоўваецца і навучаецца падрастаючае пакаленне.
Дарагія настаўнікі! Вы ствараеце і развіваеце інтэлектуальны патэнцыял нацыі, фарміруеце свядомасць і грамадзянскую пазіцыю юных беларусаў, раскрываеце іх здольнасці, дапамагаеце ім вызначыць будучыню, выбраць жыццёвы шлях.
Дзякуючы вашай карпатлівай працы школьнікі Навагрудчыны – штогадовыя пераможцы і прызёры прадметных алімпіяд, навукова-практычных канферэнцый, конкурсаў, аглядаў, спартакіяд, актыўныя ўдзельнікі патрыятычных акцый.
Усім педагогам жадаем далейшых поспехаў у прафесійнай дзейнасці, дабрабыту, моцнага здароўя, міру і дабра. Няхай вашы ўрокі нясуць новыя веды і дзіўныя адкрыцці! Няхай жыццё выстаўляе вам і вашым вучням толькі выдатныя адзнакі!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.