Віншаванне каталіцкіх вернікаў ад Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Уваскрэсеннем Хрыстовым

04 апреля 2021 983

Дасылаем шчырыя віншаванні ўсім хрысціянам Навагрудчыны, якія святкуюць Уваскрэсенне Хрыстова 4 красавіка!

Усе вернікі схіляюцца перад невымоўнай веліччу ахвярнасці Хрыста. Як вясновыя прамяні саграваюць зямлю, так і гэты светлы дзень умацоўвае духоўнасць, адраджае веру ў дабро і справядлівасць, дорыць кожнаму святло радасці.

Паважаныя землякі!

Няхай урачыстасць Уваскрэсення стане для ўсіх нас невычэрпнай крыніцай надзеі і дапамогі ў дасягненні самых запаветных жаданняў і памкненняў, натхніць і надасць сіл у стваральнай працы дзеля будучыні кожнай сям'і і роднай Беларусі.

Шчыра жадаем вам здароўя, поспехаў у справах і пачынаннях, шчасця і дабрабыту.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.