Дасылаем шчырыя віншаванні ўсім жыхарам Навагрудчыны, якія адзначаюць прафесійнае свята – Дзень работнікаў лёгкай прамысловасці.
Ваша галіна займае пачэснае месца ў гаспадарчым комплексе Навагрудчыны.
Вы імкняцеся вывучыць запыты спажыўцоў, павысіць канкурэнтаздольнасць прадукцыі, праводзіце значную работу па пашырэнні асартыменту прадукцыі і развіцці эканамічных сувязей. Мы ганарымся, што прадукцыя, якую вы выпускаеце, добра вядомая не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі.
Паважаныя сябры! Сардэчна жадаем вам моцнага здароўя і дабрабыту, новых ідэй і дызайнерскіх знаходак, працоўных дасягненняў і прафесіяналізму!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.