Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём работнікаў гандлю

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём работнікаў гандлю

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём работнікаў гандлю

25 июля 2021 1401

Паважаныя работнікі гандлю, ветэраны працы!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Гандаль заўсёды адыгрываў важную ролю ў эканамічным жыцці краіны. Сёння гэта адна з галін айчыннай эканомікі, якая развіваецца найбольш дынамічна, забяспечвае значную частку падаткавых паступленняў.

Як і любая работа з людзьмі, ваша прафесія патрабуе поўнай аддачы і дастойна падзякі і павагі. Упэўненыя, што вы і ў далейшым будзеце садзейнічаць умацаванню эканамічнага патэнцыялу нашага раёна, павышэнню ўзроўню абслугоўвання насельніцтва і забеспячэнню спажывецкага рынку высакаякаснымі таварамі.

Жадаем высокіх продажаў, удзячных пакупнікоў, новых здзяйсненняў ва ўсіх справах і пачынаннях. Здароўя вам і вашым блізкім, сямейнага шчасця і дабрабыту!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў