Алею міру і адзінства высадзілі на тэрыторыі Любчанскай школы

Алею міру і адзінства высадзілі на тэрыторыі Любчанскай школы

Алею міру і адзінства высадзілі на тэрыторыі Любчанскай школы

03 августа 2021 1235

27 ліпеня настаяцель Свята-Ільінскай царквы ў гарадскім пасёлку Любча протаіерэй Аляксандр Івойлаў, адміністрацыя, педагогі і вучні Любчанскай школы высадзілі на прышкольным двары алею міру і адзінства. Мерапрыемства праходзіла напярэдадні Дня памяці роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра і было прымеркавана да Году народнага адзінства.

«Вольны час не для забавы, а для добрай справы!» – пад такім дэвізам праходзяць летнія канікулы ў любчан скіх школьнікаў. На думку вучняў, калі час траціцца з карысцю, чалавек ад чувае неверагодную асалоду, атрым лівае задавальненне ад жыцця, набы вае новыя веды.
А добрых спраў за папярэднія два месяцы, сапраўды, было здзейсне на нямала. Гэта і аказанне пасільнай дапамогі пажылым людзям, і навя дзенне парадку, і добраўпарадка ванне роднай школы і прышкольнай тэрыторыі, помнікаў воінам і мірным жыхарам, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Папоўнілі скарбонку добрых учын каў і сумесныя са Свята-Ільінскай царквой мерапрыемствы. Настаяцель храма протаіерэй Аляксандр Івойлаў – часты госць у нашай установе аду кацыі. Ён дапамагае школьнікам до брай парадай, духоўнай падтрымкай, сваім асабістым удзелам у важных справах і пачынаннях.
Дзякуючы свяшчэннаслужыцелю, чарговая ініцыятыва была рэалізава на на мінулым тыдні. У знак моцнай дружбы і цеснага супрацоўніцтва было вырашана закласці на школь ным двары алею міру і адзінства. Дзе сяць саджанцаў канадскага дуба – падарунак царквы і выпускніка на шай школы, прафесара, выкладчыка Міжнароднага дзяржаўнага інстытута імя А. Сахарава Уладзіміра Іванавіча Красоўскага – былі высаджаны на тэрыторыі ўстановы адукацыі сумес нымі намаганнямі протаіерэя Аляк сандра, вучняў і педагогаў.

Справа захапіла і дзяцей, і дарос лых. Такія моманты яднаюць нас, нат хняюць на творчасць і адкрываюць новыя гарызонты для супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння.
– Спадзяюся, што ўсе пасаджаныя дрэвы прыжывуцца. Яны стануць не проста выдатным упрыгожваннем школьнай тэрыторыі, але і сімвалам нашага адзінства, адданасці роднай зямлі, сваім караням, сваёй маленькай радзіме, – адзначыў вучань 8 класа Вадзім Гнілякевіч.

– Мір, згода, адзінства, узаема разуменне – аснова жыцця любога чалавечага грамадства. Размаўляю з дзецьмі, вучу іх быць стрыманымі, тлу мачу, як важна кожнаму з нас жыць па законах Божых, – гаворыць Аляк сандр Івойлаў. – Людзі не могуць быць аднолькавымі, але яны павінны быць выхаванымі, паважаць кожнага, з кім жывуць, з кім сутыкаюцца. У канцы мерапрыемства про таіерэй Аляксандр падараваў удзельнікам акцыі абразы Жыро віцкай Божай Маці, а школьнай бібліятэцы – духоўную літаратуру, выпушчаную да 550-годдзя набыц ця Жыровіцкай іконы Божай Маці 500-годдзя з дня заснавання Свята Успенскага Жыровіцкага манастыра. Лета ў разгары, канікулы пра цягваюцца, а гэта значыць, што на шых вучняў наперадзе чакае яшчэ шмат добрых спраў, цікавых сустрэч пазітыўных уражанняў.

Вераніка Аляшкевіч, дырэктар Любчанскай СШ.