Участие в конкурсе «Соблюдаем законы дорог!» приняла учащаяся средней школы №3 Ксения Булавко

Участие в конкурсе «Соблюдаем законы дорог!» приняла учащаяся средней школы №3 Ксения Булавко

Участие в конкурсе «Соблюдаем законы дорог!» приняла учащаяся средней школы №3 Ксения Булавко

27 апреля 2020 1738
Республиканский творческий конкурс для детей и подростков «Соблюдаем законы дорог!» - это личное первенство среди учащихся учреждений общего среднего образования, учреждений внешкольного воспитания и обучения. Как рассказала методист Новогрудского районного учебно-методического кабинета Евгения Линда в районном этапе в номинации «Сочинение» участие приняло около 20 работ, из которых 4 подготовлены на белорусском языке.

В числе участников - учащаяся 9 класса средней школы №3 г. Новогрудка Ксения Булавко.


Законы дарог – нашы законы

Кожнаму вядома, што ёсць правілы паводзін чалавека дома і на вуліцы, у тэатры і ў школе. Таго, хто выконвае ўсе гэтыя нормы, можна назваць культурным і выхаваным чалавекам. Аднак у нашым жыцці ёсць яшчэ адны правілы. Гэта правілы паводзін на дарогах.

Сёння цяжка ўявіць вуліцы горада без транспартных сродкаў і пешаходаў. Па дарогах і вуліцах днём і ноччу, у спякоту і холад рухаюцца легкавыя і грузавыя аўтамашыны, аўтобусы, імчацца матацыклы, веласіпеды. А ўявім сабе на пару хвілін, што на нашых вуліцах зусім няма транспарту. Тады мы зможам хадзіць там, дзе захочам. А ў далёкім мінулым  не было ні легкавых машын, ні аўтобусаў, якія імчаліся па дарогах. Людзі перамяшчаліся на конях, і дарожныя здарэнні адбываліся вельмі рэдка. З часам з’явіліся першыя аўтамабілі, хуткасць руху павялічылася. Таму адна з асноўных умоў бяспечнага руху – веданне і дакладна выкананне правіл дарожнага руху – закону вуліц і дарог.

Цяжка сабе ўявіць, што было б на дарогах, калі не было б агульных правіл дарожнага руху. Правілы дарожнага руху ведаюць вадзіцелі ўсіх  відаў транспарту. Іх таксама абавязаны ведаць і выконваць усе пешаходы – як дарослыя, так і дзеці. Тут на памяць усплываюць радкі:

У няспынным віры жыцця

Нам трэба быць у згодзе з законам,

Павінны ўсе, і нават дзіця,

Правілы дарожнага руху выконваць.

А што такое правілы дарожнага руху? Навошта іх ведаць пешаходу? Здаецца, можна абысціся і без іх. Хадзі сабе па дарозе, па баках глядзі. Але мы жывём у XXI стагоддзі, у якім не можа не быць аўтамабільнага транспарту. Таму ёсць правілы, якія вызначаюць рух на дарогах.

У час інтэсіўнага руху транспарту па вуліцах і дарогах назіраецца вялікая колькасць няшчасных выпадкаў з дзецьмі. Зусім нядаўна мы былі яшчэ маленькія, таты і мамы вадзілі нас за руку, і таму ведаць правілы руху нам было неабавязкова. Зараз мы самастойныя. Але кожны дзень чуем ад сваіх бацькоў такія словы: “Дачушка, уважліва пераходзь вуліцу”.

Каб не здарылася ніякай бяды, мы павінны выконваць правілы дарожнага руху. Таму галоўнае -  быць дысцыплінаванымі і арганізаванымі, трэба, каб выкананне правіл стала для нас звычкай. Бо няведанне правіл не вызваляе нас ад адказнасці за іх парушэнне.

Давайце паразважаем, якія ж правілы мы ведаем і выконваем.

Вуліцу пераходзім толькі па пешаходным пераходзе. Калі пешаходны пераход не ўказаны, то перасякаем праезную частку на скрыжаванні па лініях працягу тратуараў або абочын.

Калі мы пераходзім вуліцу, трэба спачатку паглядзець налева, у бок транспарту, які набліжаецца, паглядзець направа і потым ісці.

На вуліцах і дарогах ёсць святлафоры, патрэбна ўважліва сачыць за сігналамі. Гарыць чырвонае святло, машын не відаць, але ты стой, не ідзі, чакай, пакуль загарыцца зялёны колер. Трэба і нам, пешаходам, успомніць народную прыказку: “Цішэй едзеш, далей будзеш!”. Ніколі на дарозе не трэба спяшацца. Трэба быць пільнымі.

Вельмі часта мы ездзім адпачываць у вёску. У вёсках праезная частка  вузкая. Нельга ладзіць гульні, катацца на каньках, лыжах і санках на вуліцы і дарогах. Мы часта наведваем кінатэатр, выстаўкі, налажваем калектыўныя паходы. Як жа сябе весці, калі мы ідзём па вуліцах? Нас заўсёды суправаджаюць дарослыя. Ідзём крокам. Прытрымліваемся правага боку. Калі ідзём па абочыне, то насустрач тым аўтамабілям, якія рухаюцца. Вельмі часта дзеці не ўмеюць весці сябе ў час пасадкі ў грамадскім транспарце. Дзеці спяшаюцца, штурхаюцца. А гэта ж некультурна, так сябе не павінны весці школьнікі. Нават статыстыка пацвярджае, што вялікая колькасць дарожных здарэнняў адбываецца па віне пешаходаў. Мабыць, такія пешаходы дрэнна ведаюць правілы дарожнага руху.

Калі я іду ў школу, то пераходжу дзве дарогі, на якіх інтэнсіўны рух машын, гляджу па баках, а потым, калі няма машын, пераходжу праезную частку дарогі. Бацькі мне часта напамінаюць, як правільна сябе трэба весці на дарозе, бо яны, дарослы, выконваюць правілы дарожнага руху і патрабуюць ад нас, дзяцей. Я нядаўна назірала, як малады чалавек пераходзіў вуліцу на чырвоны колер святлафора перад машынамі, якія рухаліся. Вадзіцель паспеў своечасова спыніць машыну, але гэта было экстраннае спыненне. Атрымліваецца, што хлопец стварыў аварыйную сітуацыю, якая магла прынесці небяспеку для многіх людзей.

Патрэбна выконваць правілы, бо з нас бяруць прыклад малодшыя сябры. Выконваем правілы – захоўваем сваё жыццё і жыццё акружаючых нас людзей. Я разумею адказнасць за сваё жыццё і за жыццё людзей, якія вакол мяне, таму не парушаю правілы дарожнага руху. Ведаць правілы трэба кожнаму так, як умець чытаць, пісаць, лічыць, каб у кожнай сям’і, кожнай школе свяціў “зялёны агеньчык”.

Булаўка Ксенія, 9 клас СШ №3 

*Работа апублікавана ў арыгінальным варыянце