
Гродзенская вобласць на выстаўцы была прадстаўлена экспазіцыяй «Новы парадак» на Прынямонні» ваенна-гістарычнага музея «Зямля бацькоў – зямля святая» Шчорсаўскай сярэдняй школы.
Матэрыялы выстаўкі раскрываюць гісторыю акупацыі і знішчэння мірнага насельніцтва, утрымліваюць рэчавыя доказы трагічных падзей у гісторыі беларускага народа.
Кіраўнік школьнага ваенна-гістарычнага музея Мікалай Аркадзьевіч Антончык пазнаёміў наведвальнікаў выстаўкі з прадстаўленымі матэрыяламі: фатаграфіямі, асабістымі рэчамі вязняў канцэнтрацыйных лагераў, успамінамі мясцовых жыхароў, відавочцаў фашысцкіх злачынстваў, дакументамі, кнігамі па тэме Халакоста, творчымі работамі вучняў.
Першы раздзел выстаўкі «Страшна ўспамінаць, але немагчыма забыць» знаёміць з жыхарамі Прынямоння, якія падчас нацысцкай акупацыі былі гвалтоўна вывезены ў Германію, Аўстрыю, Польшчу, Эстонію на працы і сталі вязнямі канцэнтрацыйных лагераў.
Другі раздзел выстаўкі «Пад свінцовым дажджом і пякельным агнём» знаёміць з палітыкай генацыду, накіраванай на знішчэнне людзей: масавыя пакаранні смерцю, спаленне жыўцом і г.д., а таксама расказвае пра трагедыю вёскі Панямонь, спаленай акупантамі ў 1943 годзе.
Зараз экспазіцыя вярнулася ў родную школу. З ёю ўжо мелі магчымасць пазнаёміцца вучні Нягневіцкай і Гарадзечненскай сярэдніх школ.
Маргарыта Царук, вучаніца Шчорсаўскай СШ
«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |