
Мой родны край,
Мая старонка..
Тут птушак галасы гучаць больш звонка,
Тут сонейка цяплей, блакітней неба,
Тут адчуваецца духмяны водар хлеба.
Тут подых даўніны
Ля замку блізка.
Тут дом Міцкевіча,
Яго калыска!
Паўсюдна ўзгоркі,
Зелянейшыя лясы!
Людзей душэўных чуеш галасы!
Тут прыгажосць кругом
У наваколлі…
Пабудзеш- не забудзешся ніколі!
Мой Навагрудскі край!
Мой родны кут!
Шчаслівы той,
Хто нарадзіўся тут!
Вольга Макарэвіч (Маляўка)
«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |


















