Прызнанне на найвышэйшым узроўні. Падзякай Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта адзначана Святлана Чубрык
09 октября 2026

Прызнанне на найвышэйшым узроўні. Падзякай Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта адзначана Святлана Чубрык

Напярэдадні прафесійнага свята за важкі асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры, шматгадовую плённую працу і найвышэйшы прафесіяналізм загадчыку аддзела абслугоўвання і інфармацыі Навагрудскай раённай бібліятэкі Святлане Чубрык аб'яўлена Падзяка Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
photo_2_2026-10-09_15-49-37.jpg
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання, прымеркаваная да Дня работнікаў культуры, прайшла ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Заслужаную ўзнагароду Святлане Канстанцінаўне асабіста ўручыў Першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пярцоў.
photo_1_2026-10-09_15-49-37.jpg
Святлана Чубрык – чалавек бязмежна захоплены сваёй справай. Менавіта дзякуючы яе ініцыятыве і творчаму запалу ў Навагрудку з'явіліся такія папулярныя праекты, як «Рэтра-фотаатэлье» і інтэрактыўнае «Рэтра-падарожжа з навагрудскай гараджанкай», якое стала сапраўдным турыстычным брэндам нашага старажытнага горада.
photo_5_2026-10-09_15-49-37.jpg
Бліжэй пазнаёміцца са Святланай Чубрык, даведацца пра сакрэты стварэння вобраза «навагрудскай гараджанкі», унікальныя інтэрактыўныя гульні бібліятэкі і яе асабістыя захапленні вы зможаце ўжо зусім хутка. Святочнае інтэрв'ю з гераіняй чытайце ў суботнім выпуску газеты «Новае жыццё». 
photo_3_2026-10-09_15-49-37.jpgphoto_6_2026-10-09_15-49-37.jpg

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok | 

Автор: Ольга Писар, «НЖ»