Поспех юнага даследчыка са Шчорсаўскай школы

Поспех юнага даследчыка са Шчорсаўскай школы

Поспех юнага даследчыка са Шчорсаўскай школы

08 ноября 2025 319

6 лістапада 2025 года ў актавай зале Свята- Успенскага Жыровіцкага мужчынскага манастыра адбылася навукова- практычная канферэнцыя Навагрудскай епархіі для навучэнцаў «Манастыры – святло свету».


З прывітальным словам да юных даследчыкаў і іх настаўнікаў звярнуўся архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, намеснік Жыровіцкага манастыра. Уладыка адзначыў важнасць правядзення падобных мерапрыемстваў, якія дапамагаюць глыбей зразумець гісторыю нашай краіны і нашай Царквы, выказаў радасць з таго, што маладыя людзі наведваюць і даследуюць святыя абіцелі, тым самым датыкаючыся да Хрыста – крыніцы вечнага выратавання.



Затым вучні з устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Навагрудскага, Дзятлаўскага, Карэліцкага і Слонімскага раёнаў зачыталі свае даклады, падзяліўшыся адзін з адным ведамі пра мінулае праваслаўных манастыроў і пра тое, як яны акармляюць і ўмацоўваюць усіх, хто іх наведвае.

З даследчай працай «Таямніцы Белай Лаўры», прысвечаганай гісторыі Свята- Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра, які на днях адзначыў сваё 800- годдзе, пазнаёміў прысутных вучань 8 класа Шчорсаўскай сярэдняй школы Мікалай Быстранкоў.

Даследуючы тэму праз вывучэнне гістарычнай літаратуры, прац беларускіх археолагаў, легенд і успамінаў старажылаў вёскі Лаўрышава пра манастыр, які да сённяшняга часу не адкрыў усе свае таямніцы, Мікалай прыйшоў да высновы: Лаўрышаўская абицель мае вялікае значэнне для выхавання духоўнасці насельніцтва, у тым ліку і моладзі.

Перш за ўсё, як цэнтр кніжнасці і адукацыі: ужо ў XVI стагоддзі ў манастыры існавала ўласная школа і бібліятэка, якая налічвала больш за 300 тамоў. Гэта рабіла абіцель важным адукацыйным цэнтрам, што спрыяў распаўсюджванню пісьменнасці і духоўных ведаў сярод насельніцтва.

Па- другое, як захавальнік святынь: тут у XIV стагоддзі (не пазней 1329 года) стварана рукапіснае Лаўрышаўскае Евангелле. Падобныя артэфакты служылі духоўным арыенцірам і сімвалам веры.

І, нарэшце, як рэлігійная і духоўная элексір: манастыр служыў месцам, дзе насельніцтва магло далучацца да духоўнага жыцця і хрысціянскіх каштоўнасцяў, што спрыяла ўмацаванню іх веры і фармаванню маральных арыенціраў.

Журы прыемна ўразілі веды юнага даследчыка, і праца Мікалая Быстранкова была адзначана Дыпломам І ступені!


Заключным этапам мерапрыемства стала правядзенне для ўдзельнікаў канферэнцыі экскурсіі па Свята-Успенскай Жыровіцкай абіцелі і Мінскай духоўнай семінарыі.

М. Антончык, кіраўнік па ваенна- патрыятычным выхаванні Шчорсаўчкай сярэдняй школы

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |