До дня Великой
Победы осталось

Навагрудская раённая бібліятэка на фестывалі кнігі «Гарадзенскі «ЛітФэст»

Навагрудская раённая бібліятэка на фестывалі кнігі «Гарадзенскі «ЛітФэст»
11 июня 2024

Навагрудская раённая бібліятэка 8 чэрвеня прыняла ўдзел у VІІI Абласным фестывалі кнігі «Гарадзенскі «ЛітФэст», які праводзіла Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Карскага ў рамках XIV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур. Месцам правядзення фестывалю стала пляцоўцы каля дома знакамітай пісьменніцы Элізы Ажэшкі. Яскрава і па-летняму горача прайшло галоўнае свята кнігі.


На свяце кнігі наша бібліятэка прадставіла інтэрактыўную пляцоўку «Моманты з сямейнага альбома». На фотавыстаўцы «Шчасце на памяць у рэтра-стылі», былі прадстаўленыя цудоўныя сямейныя фотаздымкі наведвальнікаў Рэтра-фотаатэлье Навагрудскай раённай бібліятэкі. 



Навагрудскія гараджанкі запрашалі ўдзельнікаў свята на фота-лакацыю «Замкавы край», дапамагалі падбіраць натхняльныя рэтра-вобразы, а цудоўныя імгненныя фотаздымкі сталі добрай памятнай старонкай у сямейных фотаальбомах гарадзенцаў і гасцей горада. 






А яшчэ кожны наведвальнік пляцоўкі атрымаў запрашэнне на святкаванне 980-годдзя Навагрудка, якое адбудзецца ў жніўні.

Прыехала на фестываль кнігі з Навагрудка і Цыганка Аза. Яна прапанавала гасцям свята вясёлыя гаданні, мудрыя парады і займальныя гульні.


Да сустрэчы на наступным фестывалі!

Святлана Чубрык, загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК «Навагрудская раённая бібліятэка»

 «Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |