До дня Великой
Победы осталось

Навагрудчане на ІІІ Рэспубліканскім творчым форуме «Выцінаем разам»

Навагрудчане на ІІІ Рэспубліканскім творчым форуме «Выцінаем разам»
20 июня 2023

16-17 чэрвеня на базе Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага прайшоў ІІІ Рэспубліканскі творчы форум «Выцінаем разам». На мерапрыемства прыехала 47 майстроў і аматараў выцінанкі з Мінскай, Магілёўскай, Гомельскай, Гродзенскай і Віцебскай абласцей. Гэта людзі, якія толькі нядаўна пачалі займацца выцінанкай, і тыя, хто ўжо больш за 30 гадоў захапляецца выразаннем з паперы. Прыемна, што гэтым відам мастацтва цікавяцца майстры рознага ўзросту і перадаюць свой вопыт выразання іншым (у школах, цэнтрах, праз майстар-класы).

Сярод гасцей з цікавымі дакладамі выступілі доктар мастацтвазнаўства, дацэнт, прафесар кафедры культуралогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Вольга Лабачэўская, Тянь Лу (Кітай), суіскальніца кафедры тэорыі і гісторыі мастацтва. Вялікую цікавасць выклікаў даклад навагрудчанкі Наталлі Клімко в прэзентацыяй і майстар-класам па тэхналогіі вырабу Навагрудскай выцінанкі- выбіванкі. Усе прысутныя майстры паспрабавалі самі папрацаваць з малатком і выбойнікам. Падчас форуму Вераніцы Фраловай, пераемніцы традыцый мастацтва выбіванкі, уручылі білет сябра Беларускага саюза майстроў народнай творчасці.
Другі дзень форуму быў прысвечаны  адкрыццю часовой выстаўкі «Грані майстэрства», на якой прызентаваны дамашнія работы майстроў.

Абмен вопытам, сустрэча з творчасцю майстроў Маладзечанскай школы, знаёмства з творчасцю лепшых выцінаншчыкаў Беларусі паказвае, што элемент нематэрыяльнай каштоўнасці «Беларускія мастацкія практыкі выцінанкі» яскрава заяўляе пра сябе , як пра адметную з'яву беларускай культуры.

Навагрудскі раённы цэнтр рамёстваў

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |