Мастак Кастусь Качан – пясняр малой радзімы – прымае віншаванні

Мастак Кастусь Качан – пясняр малой радзімы – прымае віншаванні

23 марта 2020 1576

Імя нашага земляка, ураджэнца вёскі Лаўрышава, Кастуся Качана ўпісана ў міжнародныя мастацкія каталогі, а творы захоўваюцца ў музеях Расіі, Беларусі, прыватных калекцыях многіх краін свету. Ёсць у мастака і свая майстэрня ў Мінску. Аднак для поўнага шчасця яму не хапала прыватнай майстэрні і галерэі ў родным Навагрудку. Гэта мара ажыццявілася 20 чэрвеня 2014 года – і «Сядзіба мастака Кастуся Качана» гасцінна запрасіла першых наведвальнікаў.


Кастусь Качан з маленства цікавіцца гісторыяй і вельмі любіць прыроду. Наведвае ён розныя цікавыя мясціны, але душой адпачывае толькі ў родным краі. А адна з любімых тэм – беларускія мястэчкі. Праўда, на першым месцы заўсёды родны Навагрудак з яго непаўторнай энергетыкай і тысячагадовай гісторыяй.




На працягу сакавіка Кастусь Іванавіч Качан прымае шчырыя віншаванні і пажаданні з нагоды 70-годдзя з дня нараджэння. Шчырыя словы прызнання, удзячнасці і пажаданні адрасавалі мастаку старшыня Навагрудскага райвыканкама Сяргей Федчанка, старшыня раеннага Савета дэпутатаў Сяргей Мішарын і намеснік старшыні райвыканкама Святлана Каралько.

Кастусь Іванавіч расказў гасцям аб выстаўцы «Радзімаю зачараваны», якая працавала ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. А таксама падзяліўся планамі далейшай творчасці.

Вольга Пісар, «НЖ»