До дня Великой
Победы осталось

Літаратурная спадчына Навагрудчыны – гонар беларускай зямлі

Літаратурная спадчына Навагрудчыны – гонар беларускай зямлі
04 сентября 2025
У горадзе Ліда 6 і 7 верасня адбудзецца XXXII Дзень беларускага пісьменства. Свята за сваю гісторыю стала важнай культурнай традыцыяй, якая аб'ядноўвае аматараў літаратуры, пісьменнікаў, навукоўцаў і ўсіх знатакоў беларускага слова.

Сёлета мерапрыемства прысвечана адразу некалькім значным датам: 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, 500-годдзю выхаду першай беларускай кнігі – «Апостала» Францыска Скарыны, а таксама юбілеям выдатных дзеячаў нацыянальнай літаратуры. Урачыстае адкрыццё свята і цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі і «Лідскіх чытанняў» запланаваны на 6 верасня. У рамках праграмы адбудзецца прэзентацыя новых кніг, сустрэча з вядомымі пісьменнікамі і паэтамі, а таксама абмеркаванне актуальных пытанняў развіцця беларускай літаратуры.

Навагрудчына – край з багатай гісторыяй і культурай, які натхняў многіх творчых асоб. Менавіта тут, на гэтай маляўнічай зямлі, нарадзіліся і выраслі людзі, чыё слова апявала прыгажосць роднага краю, падымала важныя сацыяльныя пытанні і ўносіла неацэнны ўкладу развіццё беларускай літаратуры.


Напярэдадні Дня беларускага пісьменства, які з'яўляецца сімвалам духоўнасці, асветы і багатай культурнай спадчыны нашай краіны, мы ўзгадваем імёны выдатных паэтаў і пісьменнікаў, чыё жыццё і творчасць непарыўна звязаны з навагрудскай зямлёй. Іх творы ўвайшлі ў залаты фонд беларускайі сусветнай літаратуры, а памяць пра іх беражліва захоўваецца ў сэрцах нашчадкаў.

Творчасць таленавітых лю­дзей – знакамітага ўраджэнца Навагрудчыны Адама Міцкевіча, а таксама Яна Чачота, Фёдара Еўлашоўскага, Язэпа Руцкага, Ніны Тарас, Янкі Нёманскага, Яўгена Лецкі, Вячаслава Чамярыцкага –  гэта не толькі гонар Навагрудчыны, але і каштоўная спадчына для ўсёй беларускай культуры. Іх творы вучаць нас любіць сваю Радзіму, шанаваць сваю гісторыю і культуру, памятаць пра свае карані.

Дарэчы, у 1996 годзе Дзень беларускай пісьменнасці праходзіў у слаўным горадзе Навагрудку. Навагрудак стаў трэцім горадам, дзепрайшло свята. Першае свята пісьменства прайшло ў 1994 годзе ў Полацку, у 1995 годзе – у Тураве. Сёлета Ліда будзе прымаць гасцей. 


Друкарня ў Любчы

27 лютага 1612 года ў мястэчку Любча была заснавана буйнейшая на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага рэфармацыйная друкарня.


Пад кіраўніцтвам Пятра Бластуса Кмітыдрукарня актыўна дзейнічала ў 1612–1629 гадах. За гэты перыяд выйшла 47 кніг агульным аб’ёмам каля 400 друкаваных аркушаў. Першым выданнему 1612 годзе стала каталіцкая кніга «Шэсць крылаў Серафімавых» св. Банавентуры з прысвячэннем віленскаму епіскапу Бенедыкту Войну. Рэгулярна выходзілі творы пратэстантаў. Найбольш вядомы і пастаянны аўтар – Ян Зыгровій – надрукаваў тут ажно дзевяць сваіх твораў. 


Пасля смерці Пятра Бластуса Кміты да выдавецкай справы падключыўся яго сын Ян Даніэль: гэтае імя з’яўляецца ў выдавецкім адрасена мяжы 1632 і 1633 гадоў. Пад яго кіраўніцтвам з любчанскіх варштатаў выходзілі пераважна выданні евангельскай царквы, творы кальвіністаў.

Газета «Новае жыццё»  

У верасні 2024 года газета «Новае жыццё» адзначыла 85-гадовы юбілей. Верасень 1939 года стаў пунктам адліку гісторыі раённай газеты.


За гэтыя гады на старонках выдання адлюстравалася ўся гісторыя нашага краю. І нават змянілася назва газеты, аднак нязменным заставалася яе прызначэнне і тыя задачы, што стаялі перад калектывам. Раней газета мела назву «Звязда». У 1962 годзе першая газета Навагрудчыны атрымала назву «Новае жыццё». Гэтую назву яна і пранесла праз гады да нашых дзён, увесь час застаючыся вернай сяброўкай жыхароў Навагрудка і Навагрудскага раёна. Старонкі раённай газеты «Новае жыццё» – летапіс гісторыі роднага краю. 29 снежня 2023 года адбылася рэарганізацыя, і калектывы газеты «Новае жыццё», тэлепраграмы «Ново-ТВ» і радыёпраграмы «Навагрудскія навіны» сталі працаваць разам у холдынгу «НаваМедыяКампанія».


У Дзень беларускага пісьменства мы аддаём даніну павагі знакамітым асобам, чыя творчасць працягвае натхняць нас на новыя здзяйсненні і нагадвае пра важнасць захавання і прымнажэння нашай культурнай спадчыны.

Няхай іх імёны і творы жывуць у стагоддзях, праслаўляючы навагрудскую зямлю і ўсю Беларусь!

Падрыхтавала Вольга Пісар, «НЖ».

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |