Прыклад бацькоў – лепшае выхаванне
Як прызналася Леся Уладзіміраўна, яна ні разу не пашкадавала аб абранай прафесіі, адчувае сябе на сваім месцы, і, калі б паўтарыць усё спачатку, зноў бы стала ўрачом. – Урачы таксама людзі, і не варта пра гэта забываць, – сціпла адзначае Леся Уладзіміраўна. – Безумоўна, вопыт накладвае свой адбітак: ты вучышся стрымліваць эмоцыі, пакідаць працу за парогам дома. Але ж гэтак жа перажываеш, гэтак жа бывае цяжка сказаць чалавеку пра няпросты дыягназ. Урач заўсёды павінен думаць пра тое, каб не нашкодзіць пацыенту, каб назначыць правільнае лячэнне. Менавіта таму ні адзін урач не можа пазбегнуць страхаў і сумненняў. Аднак я ніколі не прымаю рашэнні, калі не ўпэўнена ці ёсць хоць нейкае сумненне. Вольны час ... Яго заўсёды не хапае: агляды пацыентаў, рашэнне адміністрацыйных пытанняў – адымаюць дарагія гадзіны і хвіліны. Але калі з’яўляецца час на адпачынак, Леся Уладзіміраўна праводзіць яго разам з сям’ёй. Муж Андрэй Міхайлавіч таксама доктар, працуе галоўным урачом у ЛПП№5. – Сям’я медыкаў – гэта і добра, і складана адначасова, – лічыць мая гераіня. – З аднаго боку вельмі важна, каб блізкія людзі з разуменнем ставіліся да няпростага графіка працы, мірыліся з выклікамі да хворых і дзяжурствамі. З іншага – работу часта не атрымліваецца пакінуць у кабінеце ... Аднак Леся Уладзіміраўна заўсёды паспявала і паспявае ўдзяліць увагу сям’і і дзецям. Дачка Вольга студэнтка – будучы архітэктар, сын Віктар вучыцца ў чацвёртым класе. Для іх мама першы дарадчык і самы дарагі чалавек. – Выхаванне… Стараюся даць дзецям як мага больш любві і клопату, – разважае Леся Уладзіміраўна. – На мой погляд, дзецям трэба давяраць, трэба размаўляць з імі на самыя розныя тэмы. Яны бачаць мае ўчынкі, мае адносіны да людзей, да сваёй работы. Таму прыклад бацькоў – самае лепшае выхаванне. Вядома, хочацца, каб сын і дачка знайшлі для сябе справу па душы, сталі дастойнымі людзьмі, былі шчаслівымі ў сямейным жыцці. Шкадуе Леся Уладзіміраўна толькі аб адным, што не так шмат часу, як ёй хацелася б, удзяляе сям’і. Разам з тым кожную свабодную хвілінку яна імкнецца прысвяціць родным. Зрабіць з сынам урокі, пагаварыць па душах з дачкой, прыгатаваць смачную страву, усёй сям’ёй адпачыць на прыродзе – звычайнае жыццё, простае сямейнае шчасце. І як бы ўсе ў іх сям’і ні былі загружаны справамі і работай, абавязкова падтрымліваюць і дапамагаюць адзін аднаму. А справа ўрача – дапамагаць людзям, у гэтым Леся Уладзіміраўна Байко ўпэўнена цвёрда, што і даказвае сваёй працай з дня ў дзень. І як бы далёка ні крочыў прагрэс, міласэрнасць, гатоўнасць у любы час прыйсці на дапамогу былі і заўсёды застануцца асновай медыцыны. Алена Ганцэвіч, «НЖ» Варта пачытаць: От неизвестности – к международным вершинам. Александр Грабовик - о спорте, семье, своем пути в борьбе, целях и ІІ Европейских играх Новогрудчанка Людмила Остапенко в строительной отрасли работает более 35 лет
- Спорт
- VII Всебелорусское народное собрание
- Беларусь - это мы
- Благоустройство и порядок
- Боль и память
- ВНС: время конкретных дел
- Год белорусской женщины
- Города побратимы
- Гороскоп
- Диалоговая площадка
- ЗОЖ. Здоровье
- Информационный дневник
- Калейдоскоп
- Мнения. Комментарии.
- Молодежь. Будущее. Беларусь.
-
Наши проекты
- Аб чым маўчаць абеліскі
- Ваша Победа - моя жизнь
- Вуліца імя героя
- Диалог поколений
- Дорогами сожженных деревень
- Ее крылья-семья
- Женские судьбы в истории Новогрудчины
- Женский след в истории подвига
- Женский старт
- З попелам у сэрцы
- Мудрость в деталях
- Мудрость старших – сила молодых
- Насустрач Перамозе
- Паміж вайной і дзяцінствам
- Памяць пакаленняў: дзеці вайны
- Перамога ў кожным радку
- Сеть обмана
- Там, где горит свет в окнах
- Формула успеха – женский подход
- Новости Новогрудчины
- Нужна помощь
- Отвечает участковый инспектор
- Погода
- Подписка
- Полезные советы от редакции
- Происшествия
- Профилактика. Безопасность
- Сбор предложений по проблемным вопросам законодательства
- Сведкi эпохi
- Содействие занятости
- СТОП Экстремизм
- Туристам на заметку


















