Хто не працуе, той плаціць, ці калі зноў запішуць у тунеядцы?

Хто не працуе, той плаціць, ці калі зноў запішуць у тунеядцы?

Хто не працуе, той плаціць, ці калі зноў запішуць у тунеядцы?

25 апреля 2021 1185
Набліжаецца 1 мая, і немалая колькасць беларусаў у гэты дзень атрымае «падарунак» Савета Міністраў: з 1 мая згодна з пастановай № 314 ад 24.04.2018 г. «працаздольныя грамадзяне,не занятыя ў эканоміцы» (у прастанароддзі – тунеядцы), павінны будуць аплачваць паслугі цеплазабеспячэння і газазабеспячэння «па тарыфах, забяспечваючых поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных выдаткаў на іх аказанне (г. зн. па 100% тарыфе)».

На пасяджэнні пастаянна дзеючай камісіі для каардынацыі работы па са­дзейнічанні занятасці насельніцтва Навагрудскага раёна разгледжаны шэраг зваротаў грамадзян, якія знаходзяцца ў базе не занятых у эканоміцы. Яны прадставілі неабходныя дакументы, якія пацвярджаюць іх працу за межамі нашай краіны. У выніку грамадзяне вызвалены ад аплаты камунальных паслуг: адны тэрмінам на адзін год, а другія на тэрмін дзеяння працоўнага дагавора – спрэчных пытанняў не ўзнікла.

Даведка «НЖ»

Па даных аддзела дзяржаўнай службы занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Навагрудскага райвыканкама на 1 сакавіка   2021 года ў базе даных не занятых у эканоміцы зарэгістравана амаль 12 % грамадзян ад колькасці насельніцтва працаздольнага ўзросту ў Навагрудскім раёне. Шляхам уключэння адпаведнай інфармацыі ў паведамленне аб памерах аплаты за жыллёва-камунальныя паслугі і аплаты за карыстанне жылым памяшканнем, усе яны праінфармаваны па пытанні поўнай аплаты за карыстанне гарачай вадой і за паслугі цеплазабеспячэння і газазабеспячэння з 1 мая 2021 года. У жыроўках грамадзянам таксама прапанавана звярнуцца ў службу занятасці за садзейнічаннем у працаўладкаванні, навучанні, арганізацыі самазанятасці.

Што неабходна для працаўладкавання

У выпадку, калі працаздольны чалавек у цяперашні час не працуе, не вучыцца, мае патрэбу ў садзейнічанні ў працаўладкаванні, можна звярнуцца ў аддзел дзяржаўнай службы занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Навагрудскага райвыканкама. Пры звароце ў службу занятасці будзе прапанавана інфармацыя аб вакантных працоўных месцах, якія маюцца ў арганізацыях Навагрудскага раёна, выдадзена накіраванне на працаўладкаванне з улікам прафесійнай адукацыі і пажаданняў грамадзяніна.

Неабходна помніць, што па накіраванні дзяржаўнай службы занятасці магчыма праходжанне бясплатнага прафесійнага навучання з наступным працаўладкаваннем па атрыманай прафесіі.

Са звесткамі аб вакансіях таксама можна азнаёміцца на сайце: http://gsz.gov.by/

Па стане на 1 красавіка 2021 года ў аддзел дзяржаўнай службы занятасці наймальнікі падалі 421 вакансію, у тым ліку 260 па рабочых прафесіях. Рынак працы раёна па-ранейшаму арыентаваны ў асноўным на працоўныя прафесіі, якія складаюць 62 % ад агульнай колькасці вакансій. Неабходна адзначыць, што наяўныя свабодныя працоўныя месцы на прадпрыемствах, арганізацыях і гаспадарках раёна не заўсёды адпавядаюць узроўню адукацыі, прафесійным навыкам і пажаданням грамадзян, якія шукаюць працу. Захоўваецца прафесійна-кваліфікацыйная і тэрытарыяльная неадпаведнасць попыту і прапановы.

Сёння найбольш запатрабаваны на рынку працы такія прафесіі, як ветэрынарны урач, вадзіцель, трактарыст, электраманцёр, уборшчык памяшканняў, падсобны рабочы. Больш за ўсё вакансій адкрыта ва УАЗ «Навагрудская ЦРБ», ААТ «Лідахлебапрадукт», СП «Леор Пластык» ААТ, Навагрудскае РУП ЖКГ, ААТ «Навагрудскі завод газавай апаратуры».

Звярніце ўвагу

Аддзел дзяржаўнай службы занятасці аказвае садзейнічанне беспрацоўным грамадзянам у арганізацыі прадпрымальніцкай, рамеснай дзейнасці, дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму ў выглядзе прадастаўлення бязвыплатнай субсідыі.

На стварэнне ўласнага бізнесу субсідыя прадастаўляецца ў памеры 11-кратнай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму (далей – БПМ), дзеючага на дату заключэння дагавора.

Пры арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці беспрацоўнымі, зарэгістраванымі па месцы жыхарства ў сельскіх населеных пунктах, у памеры 15-кратнай велічыні БПМ.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па адрасе: вул. Камсамольская, 3, каб. № 4, № 6 або па тэл. 8 (01597) 34081, 34082, 34084, тэл./факс 34086. Графік работы: панядзелак-пятніца з 8.00-17.00, перапынак з 13.00-14.00.

Яшчэ раз пра Дэкрэт № 3

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь «Аб вызначэнні паслуг, якія прадастаўляюцца працаздольным грама­дзянам, не занятым у эканоміцы, па цэнах (тарыфах), якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных выдаткаў на іх аказанне, і аб умовах іх прадастаўлення» № 314 ад 24.04.2018 г. грамадзяне, уключаныя ў спіс працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, аплачваюць па цэнах (тарыфах), якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне (г. зн. па 100% тарыфе): гарачае водазабеспячэнне – з 1 студзеня 2019 г.; газазабеспячэнне пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў – з 1 мая 2021 г.; цеплазабеспячэнне – з 1 мая 2021 г.

Пры прад’яўленні дакументаў, якія пацвярджаюць занятасць, грамадзяне выключаюцца са спісаў.

Як пацвердзіць занятасць

Для працуючых грамадзян (адно з трох): копія працоўнага дагавора (кантракта) альбо даведка з месца працы; копія пасведчання, дазволу, ліцэнзіі на ажыццяўленне адвакацкай, натарыяльнай дзейнасці; копіі іншых дакументаў, якія пацвярджаюць факт працоўнай дзейнасці.

Для грамадзян, якія атрымліваюць адукацыю ў дзённай форме атрымання адукацыі (адно з трох): даведка з установы адукацыі; копія дагавора на аказанне адукацыйных паслуг; копіі іншых дакументаў, якія пацвярджаюць факт навучання.

Дакументы павінны быць прадастаўлены на рускай або беларускай мове або з афіцыйным перакладам на рускую ці беларускую мову. Пераклад павінен быць афіцыйна завераны: натарыяльна; апастылем; іншай існуючай формай для завярэння.

Для грамадзян, якія вырабляюць прадукцыю раслінаводства, жывёлагадоўлі на ўчастках адпаведнага прызначэння, неабходна прадаставіць (адно з двух): звесткі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа па месцы знаходжання зямельнага ўчастка; інфармацыю, якая змяшчаецца ў дакументах пагагаспадарчага ўліку.

Дакументы, якія пацвярджаюць занятасць, можна падаць у камісію з дапамогай: электроннай пошты 3dekret@utnov.grodno.by (памер фай­ла не павінен перавышаць 5 Мб (фармат: pdf, jpg, jpeg, png)); пошты сувязі (вул. Камсамольская, д. 3, каб. 2); асабістага звароту ў камісію (вул. Міцкевіча, д. 11, каб. № 38, 1 паверх).

Рэкамендаваны тэрміны прадастаўлення дакументаў: да 21 студзеня; да 21 красавіка; да 21 ліпеня; да 21 кастрычніка.

Прадастаўленне дакументаў, якія пацвярджаюць працу або навучанне за мяжой – гэта права, а не абавязак грамадзяніна!

Аднак, пры прад’яўленні дакументаў, якія пацвярджаюць занятасць, грамадзяне выключаюцца са спісаў плацельшчыкаў камунальных паслуг па 100%-му тарыфу.

Як даведацца, ці аднесены да не занятых у эканоміцы?

Першы крок. Атрымаць электронны лічбавы подпіс або ўнікальны ідэнтыфікатар: логін і пароль. Неабходна звярнуцца ў Рэспубліканскі цэнтр ДзяржСУОК (падрабязная інфармацыя па спасылцы https://nces.by/pki/) і прайсці рэгістрацыю на Адзіным партале электронных паслуг паводле інструкцыі. Паслуга платная.

Падрабязная інфармацыя па атрыманні электроннага лічбавага подпісу па спасылцы https://nces.by/pki/ruc/order/initial-registration-private-person/

Для атрымання ўнікальнага ідэнтыфікатара грамадзяніну неабходна звярнуцца:

– у службу «Адно акно» і прад’явіць пашпарт. На падставе заявы фарміруецца асабісты электронны кабінет грамадзяніна і выдаецца ўнікальны ідэнтыфікатар: логін і пароль;

– у Нацыянальны цэнтр электронных паслуг па адрасе: г. Мінск, пр. Машэрава, 25, пам. 200, аддзел продажаў і абслугоўвання кліентаў. Рэжым работы: панядзелак-пятніца з 8.00 да 19.00. Тэлефон: +375 17 229 30 00 дадатковы 707.

Унікальны ідэнтыфікатар выдаецца бясплатна. Падрабязная інфармацыя па спасылцы https://nces.by/nces-ptistupil-k-vydache-unikalnogo-identifikatora/

Другі крок. Неабходна аўтарызавацца на партале: ажыццявіць уваход у асабісты кабінет. Аўтарызацыя ажыццяўляецца з выкарыстаннем унікальнага ідэнтыфікатара альбо з выкарыстаннем сродкаў электроннага лічбавага подпісу.

Трэці крок. Пасля ўваходу ў асабісты кабінет неабходна выбраць паслугу 3.33.03 «прадастаўленне звестак аб аднясенні грамадзяніна да не занятых у эканоміцы» і атрымаць адказ.

Таксама для атрымання інфармацыі аб тым, ці ўтрымліваюцца звесткі аб грамадзяніне ў базе даных, можна звярнуцца ў пастаянна дзеючую камісію па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва па месцы рэгістрацыі.

Графік работы камісіі: 2-і і 4-ы аўторак кожнага месяца з 11.00 у будынку Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта (г. Навагрудак, вул. Міцкевіча, 11, каб. № 38, 1 паверх).

Асноўнай задачай камісіі з’яўляецца каардынацыя работы па рэалізацыі нормаў Дэкрэта, у тым ліку праз арганізацыю работы па аказанні праца­здольным грамадзянам, якія не занятыя ў эканоміцы, садзейнічання ў працаўладкаванні. Многія грамадзяне пры звяртанні ў камісію адмаўляюцца ад садзейнічання ў працаўладкаванні, навучанні, арганізацыі самазанятасці, паколькі працуюць за межамі краіны. Па дадзеных Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь на 1 студзеня 2021 года ў Навагрудскім раёне налічваецца даволі шмат грамадзян, якія не працуюць пяць і больш гадоў, а таксама не зарэгістраваны ў Фондзе і падаткі ніколі не выплачвалі. Варта задумацца, ці можна некаторым людзям карыстацца сацыяльнымі выгадамі і не плаціць падаткі. Адказ відавочны, ці не праўда?

Падрыхтавала
Алена Ермакова, «НЖ».