До дня Великой
Победы осталось

Адзначаем Дзень роднай мовы

Адзначаем Дзень роднай мовы
21 февраля 2025
Дзень роднай мовы адзначаюць сёння ў ДУА «Гімназія № 1 г. Навагрудка». Вучні і настаўнікі віншуюць адзін аднаго са святам, прапануюць размаўляць на роднай мове. З раніцы ў фае ўстановы гучалі песні аб Беларусі, аб роднай мове.

На працягу дня  працуе выстаўка вучэбнай літаратуры на беларускай мове «Сэрцам роднага слова краніся». У гэты дзень у нашай установе адукацыі праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя Дню роднай мовы: віктарыны, конкурсы, адгадванне загадак, чытанне вершаў пра беларускую мову і на беларускай мове.

Мова – частка нашай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй, працягваюць жыць традыцыі. Мова абуджае цікавасць да пазнання свету, садзейнічае праяўленню павагі да нашага мінулага і служыць элементам аб’яднання людзей незалежна ад месца і часу іх пражывання. Сёння існуе ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. Для нас, беларусаў, роднай мовай з’яўляецца беларуская мова.

Выхаванне любові і павагі да роднай мовы, да літаратурнага слова, нацыянальнай самасвядомасці адбывалася праз знаёмства дзяцей з народнымі традыцыямі i абрадамі, культурай, спадчынай беларускага народа.

 Ірына Каратай, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце гімназіі №1 г. Навагрудка

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |

Instagram | YouTube | TikTok |