
Падчас мерапрыемства вядучыя пазнаёмілі прысутных з гісторыяй свята, звярнулі ўвагу на неабходнасць захавання беларускай мовы як нацыянальнага скарбу.


– Родная мова – гэта не проста сродак зносін. Гэта наша гісторыя, нашы традыцыі і наша спадчына. Створаная мінулымі пакаленням, беларуская мова дапамагала людзям знаходзіць паразуменне і дазваляла назапашваць, захоўваць, перадаваць нашчадкам важную інфармацыю пра гістарычныя падзеі, прыродныя з’явы, асаблівасці гаспадарання, культурныя традыцыі і маральныя каштоўнасці, – адзначыў у прывітальным слове Аляксандр Сонгін. – Наша мілагучная, прыгожая мова – гэта адметная рыса, гонар, павага і памяць беларускага народа. І жыць яна будзе да таго часу, пакуль яе вывучаюць, шануюць і цікавяцца ёю. Таму я заклікаю вас ганарыцца сваёй роднай мовай.

Аб тым, што беларуская мова – вялікае народнае багацце, якое народ павінен высока цаніць і шанаваць, гаварыў Алег Анікевіч.
– У параўнанні з некаторымі мовамі – кітайскай, англійскай, французскай, італьянскай – беларуская мова не такая распаўсюджаная. Носьбітамі гэтай мовы з’яўляюцца 9,5 мільёна чалавек. Па еўрапейскіх мерках, гэта не так шмат. Аднак, менавіта беларуская мова была дзяржаўнай мовай старажытнай, сярэднявечнай дзяржавы і застаецца дзяржаўнай мовай сучаснай Беларусі, – сказаў Алег Аркадзьевіч. – Хіба можна не захапляцца мудрасцю народа: што ні прымаўка, што ні слова – гэта цэлы клад. Мова жыве таму, што на ёй размаўляюць людзі розных пакаленняў. Мы павінны шанаваць сваю мову, ганарыцца ёю, перадаваць тым пакаленням, якія будуць пасля нас.


Удзельнікі мерапрыемства чыталі вершы, спявалі песні на роднай мове, адгадвалі загадкі. Мерапрыемства спрыяла выхаванню любові і павагі да роднай мовы, сваёй культуры, бо менавіта ў мове захавана гісторыя нашага народа, сіла і краса народнага слова.


«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |


















