До дня Великой
Победы осталось

Да Дня роднай мовы ў раённай бібліятэцы прайшоў шэраг мерапрыемстваў

Да Дня роднай мовы ў раённай бібліятэцы прайшоў шэраг мерапрыемстваў

21 февраля 2025
У свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. Наша мова – беларуская. Родную мову трэба ведаць і шанаваць.

Да гэтай знакавай даты ў Навагрудскай раённай бібліятэцы прайшоў шэраг мерапрыемстваў. На казачную гульню «Родная мова, цудоўная мова» завіталі маленькія сябры, хлопчыкі і дзяўчынкі з дзіцячага сада №8 г. Навагрудка. Пачалася сустрэча з вясёлай гульні-хвілінкі «Хто як голас падае?», а потым дзеці адправіліся ў цікавае падарожжа па казачнай краіне, дзе жывуць любімыя казачныя героі, якія падрыхтавалі для дзяцей розныя заданні.

На святочны марафон «Любі і чытай сваё» прыйшлі маленькія наведвальнікі з дзіцячага сада №6 г. Навагрудка. Хлопчыкі і дзяўчынкі выконвалі розныя заданні, адгадвалі загадкі, рашалі красворды, гулялі ў інтэлектуальныя гульні.

А на літаратурную праграму «Сэрцам роднага слова краніся» завіталі ўжо навучэнцы Навагрудскага каледжа тэхналогій і бяспекі. Ім былі прапанаваны цікавыя і разнастайныя заданні з гісторыі Беларусі, мовы і культуры.


Адчуць асалоду цудоўных беларускіх паэтычных радкоў змаглі ўдзельнікі ў час паэтычнай старонкі «Мова ў сэрцы». Выклікаў нейкую цяжкасць конкурс «Тлумачальны слоўнік», дзе патрэбна было растлумачыць сэнс малавядомых беларускіх слоў. Унікальнасць і непаўторнасць беларускай мовы складаюць фразеалагізмы, якія адгадвалі навучэнцы па малюнках.

Творчыя заданні дазволілі ўдасканаліць веданне роднай беларускай мовы і прыйсці да высновы, што неабходна берагчы і шанаваць родную мову, бо яна найдаражэйшы скарб, які мы атрымалі ў спадчыну ад продкаў.

Вольга Жых, загадчык аддзела маркетынга Навагрудскай раённай бібліятэкі

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |