Паважаныя работнікі і ветэраны бібліятэчнай сферы Навагрудчыны!
Кніга для чалавека – заўсёды верны сябар і мудры настаўнік, які дорыць магчымасць дакрануцца да культурнай спадчыны стагоддзяў, дапамагае знайсці адказы на многія пытанні. У сучасным грамадстве, дзе інфармацыя з’яўляецца рухаючай сілай, бібліятэкі, іх каштоўныя калекцыі і сучасныя інфармацыйныя рэсурсы набываюць усё большае значэнне.
Гэта свята тых, хто любіць кнігу, яе стваральнікаў, захавальнікаў і чытачоў. Гэта свята адзначаюць не толькі бібліятэчныя работнікі, але і ўсе, хто мае дачыненне да чытання, ведаў. Многім людзям бібліятэкі адкрылі дарогу ў свет навукі і асветы, чалавечай мудрасці.
Выказваем падзяку ўсім работнікам бібліятэк за іх карпатлівую працу, бязмежную адданасць любімай справе і паўсядзённае імкненне быць карыснымі. Жадаем усім добрага здароўя, шчасця, дабрабыту і творчага натхнення.
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.
«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |









