Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём беларускага  пісьменства

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём беларускага пісьменства

06 сентября 2026

Ад імя раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя словы віншавання з Днём беларускага пісьменства, які сімвалізуе непарушнае адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй беларускага народа, яго цесную сувязь са славянскімі вытокамі, а таксама асэнсаванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.

Гэта знакавая падзея зноў і зноў звяртае кожнага з нас да гістарычнай памяці і традыцый продкаў, спрадвечных чалавечых каштоўнасцей, якія ў тым ліку праз кнігу выхоўваюцца з маленства: добразычлівасць і імкненне да ведаў, павага да чалавека і яго працы, сумленнасць і любоў да Бацькаўшчыны.

Упэўнены, што адказнае і пераканаўчае слова пісьменнікаў, ваша цвёрдая патрыятычная пазіцыя і надалей будуць спрыяць умацаванню адзінства беларускага народа і развіццю роднай краіны.

Шчыра жадаем ўсім добрага здароўя, шчасця і творчага плёну ў супольнай працы на карысць Беларусі.


Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.