Работнікі і ветэраны нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці, прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Галоўным здабыткам галіны заўсёды былі і застаюцца людзі – таленавітыя працаўнікі, адданыя сваёй справе. Назапашаны каштоўны вопыт, высокі ўзровень падрыхтоўкі спецыялістаў дазваляюць вырашаць самыя складаныя задачы, рэалізоўваць новыя праекты, дабівацца высокіх вынікаў.
Дасягненні работнікаў галіны з’яўляюцца пацвярджэннем таго, што тут працуюць сапраўдныя прафесіяналы, чые чалавечыя якасці, адказнасць, добрасумленнасць і надзейнасць сталі годным укладам у эканамічнае і сацыяльнае развіццё нашага раёна, вобласці, краіны. Ваша нястомная праца, адданасць сваёй справе і майстэрства па праве заслугоўваюць усеагульнай павагі.
Ад усёй душы жадаем вам невычэрпных рэсурсаў, дастатку, шчасця, міру і росквіту!
Раённы Савет дэпутатаў.
«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |









