Главные новости

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём міліцыі і юбілеем РАУС

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём міліцыі і юбілеем РАУС

04 марта 2020 2080
Шчырыя віншаванні з Днём міліцыі і 80-годдзем з дня заснавання адрасуем ветэранам і асабістаму складу раённага аддзела ўнутраных спраў!

У гэты дзень мы ўшаноўваем тых, хто па закліку сэрца выбраў для сябе адну з самых важных і адказных прафесій - абараняць правапарадак.
Паважаныя сябры! Ад вашай дзейнасці шмат у чым залежыць імідж нашага раёна. А вашы прафесіяналізм, веды і вопыт - гэта гарантыя спакою і бяспекі грамадзян, адна з найважнейшых асноў стабільнасці беларускага грамадства.
Упэўненыя, што супрацоўнікі аддзела, кіруючыся сумленнасцю, прынцыповасцю і традыцыямі, закладзенымі ветэранамі органаў унутраных спраў, і ў далейшым будуць так жа рашуча процідзейнічаць любым парушэнням закона.
Жадаем вам годна несці сваю нялёгкую службу на карысць краіны і роднага краю. Моцнага ўсім здароўя, бадзёрасці духу, цярпення і дабрабыту!

Раенны выканаўчы камітэт
Раенны Савет дэпутатаў