Жанна Каўлюкевіч назначана начальнікам упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта

Жанна Каўлюкевіч назначана начальнікам упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта

20 Мая 2022 916

З 13 мая 2022 года начальнікам упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта Жанна Каўлюкевіч.

Жанна Іванаўна нарадзілася 18 чэрвеня 1971 года ў г. Магілёве. У 2005 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, а ў 2021 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працоўны шлях пачала ў Навагрудскім раёне ў 1989 годзе бухгалтарам-кантралёрам аддзела сацыяльнага забеспячэння Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта. З 1991 года – інспектар па выплаце пенсій аддзела сацыяльнага забеспячэння райвыканкама.

У перыяд з 1997 па 2006 год займала пасаду вядучага спецыяліста па праблемах пажылых людзей і вайскоўцаў запасу аддзела сацыяльнай абароны, затым загадчыка сектара сацыяльнай падтрымкі і абслугоўвання пенсіянераў упраўлення па працы і сацыяльнай абароне райвыканкама.

З 2007 па 2017 год спачатку загадчык сектара арганізацыі сацыяльнай дапамогі, затым начальнік аддзела арганізацыі сацыяльнай падтрымкі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. З 2017 года і да назначэння на пасаду начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама працавала намеснікам начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.


І. БАЧЫНСКАЯ, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы Навагрудскага райвыканкама.