ГлавнаяНовостиОфициальноВіншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём друку і Днём работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі
Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём друку і Днём работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі
Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём друку і Днём работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі
05 мая 2024
178
Паважаныя сябры!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём друку, радыё, тэлебачання і сувязі!
Гэтае свята аб'ядноўвае людзей самых розных прафесій – журналістаў, рэдактараў, выдаўцоў, сувязістаў, паліграфістаў, распаўсюджвальнікаў друкаванай прадукцыі – усіх тых, хто сваёй стваральнай працай забяспечвае адзіную інфармацыйную прастору.
Сёння няма такой сферы, дзе б не былі запатрабаваныя вынікі вашай шматграннай працы. Ваша прафесійная дзейнасць дазваляе быць у курсе падзей, якія адбываюцца ў свеце, нашай краіне, раёне, фарміруе грамадскую думку, мабілізуе і кансалідуе грамадства.
Жадаем вам натхнення, яркіх творчых работ, невычэрпнай энергіі, паспяховай рэалізацыі новых праектаў. Заставайцеся заўсёды цікавымі, запатрабаванымі і актуальнымі!