До дня Великой
Победы осталось

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём аўтамабіліста і дарожніка

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём аўтамабіліста і дарожніка
29 октября 2023
Паважаныя работнікі і ветэраны аўтамабільнага транспарту і дарожнай гаспадаркі!

Віншуем вас з прафесійным святам – Днём аўтамабіліста і дарожніка!

Аўтамабільная і дарожная галіны сталі найважнейшай часткай эканомікі Беларусі. На аўтатранспарт ускладзены асноўны аб'ём пасажырскіх перавозак, аўтамабілямі перавозіцца і значная доля грузаў. Таму ад зладжанай і безаварыйнай
працы вадзіцеляў, дыспетчараў, інжынераў, рамонтных работнікаў залежыць функцыянаванне ўсіх сфер жыцця чалавека. Ваша надзейная праца шмат у чым вызначае ўстойлівую эканоміку Навагрудскага раёна.

Мы цэнім вашу працу, прафесіяналізм, майстэрства і адказнасць. Выказваем шчырыя словы ўдзячнасці ўсім работнікам і ветэранам аўтатранспартнай галіны за адданасць прафесіі, за добрасумленную працу.

Жадаем усім моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і шчасця, безаварыйнай працы, надзейнай тэхнікі, бяспечных дарог, узаемаразумення і ўзаемапавагі на дарозе!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |