Віншаванне Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў з Днём паштовай сувязі

09 октября 2025 106
Паважаныя работнікі і ветэраны паштовай сувязі! 

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам! 
Сёння пошта – гэта высокатэхналагічная, мабільная і аўтаматызаваная інфраструктура, без якой практычна не можа існаваць грамадства. Сучасная пошта здольная перадаць пісьмовую інфармацыю  ў любы пункт планеты, прыняць, пасартаваць і даставіць карэспандэнцыю ў самыя кароткія тэрміны.

Паважаныя работнікі паштовай сувязі! Вы займаецеся добрай і патрэбнай справай, сочачы за тым, каб адпраўленні прыходзілі ў тэрмін і заўсёды траплялі ў рукі адрасата. Дзякуй вам за няпростую, але неабходную ўсім нам працу. Бо як бы далёка ні ступіў прагрэс, колькі б ні прыдумалі спосабаў перапіскі і дастаўкі, а пошта заўсёды будзе самым блізкім і дарагім сэрцу сувязным звяном з роднымі людзьмі.

Жадаем вам моцнага здароўя, бадзёрасці духу, міру і дабрабыту, а таксама стваральнай працы на карысць роднай Беларусі. З Днём пошты! 

 Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |