Віншаванне благачыннага цэркваў Навагрудскай акругі протаіерэя Анатолія Герасімука са светлым днём Вялікадня

Віншаванне благачыннага цэркваў Навагрудскай акругі протаіерэя Анатолія Герасімука са светлым днём Вялікадня

Віншаванне благачыннага цэркваў Навагрудскай акругі протаіерэя Анатолія Герасімука са светлым днём Вялікадня

05 мая 2024 317
Усе сумленныя айцы, умілаваныя ў Хрысце, браты і сёстры! З Уваскрэсеннем Хрыстовым!

Няма больш светлага, больш радаснага, больш шчаслівага дня, чым свята Уваскрэсення Хрыстова! Міжволі ў душы ўзнікае нейкая радасць. І вельмі часта бывае, што нават далёкія ад веры людзі ў гэтыя велікодныя дні адчуваюць прысутнасць Божую.
Царква называе гэты святы дзень святам святаў і ўрачыстасцю з урачыстасцяў, бо ў слаўным Уваскрэсенні Госпада Ісуса, якое стала сведчаннем выратавання чалавечага роду, заключаецца аснова, сэнс, сутнасць і сіла нашай веры, нашага дабравесця свету.
Мы ведаем з вамі, браты і сёстры, што пасля таго, як Адам і Ева саграшылі, дзверы раю былі зачыненыя. Каб адкрыць гэтую браму, патрэбна была адкупленчая ахвяра. Але просты чалавек на гэтую ахвяру не падыходзіў, таму што прырода чалавечая пашкоджаная грахом. Ахвяра павінна быць святой і чыстай. І такой ахвярай явіў сябе сын Божы. Ён паказаў абсалютную любоў да ўсяго роду чалавечага. Мы ведаем са Святога Пісання, што таямніцай адкуплення роду чалавечага быў узрушаны свет: зямля здрыганулася, Галгофа раскалолася на дзве часткі, целы святых памерлых паўсталі і явіліся шмат каму ў Ерусаліме як сведчанне таго, што Ісус Хрыстос сапраўды быў Сынам Божым.

Вялікая субота, якую ў нашым народзе называюць Чырвоная субота, – дзень, калі Гасподзь целам знаходзіцца ў пахавальнай пячоры, а душой сыходзіць у пекла і адтуль выводзіць усіх праведнікаў. Мы ведаем, што менавіта ў Вялікую Суботу Гасподзь паказвае ўсяму свету яшчэ адзін цуд, сведчанне таго, што Ісус Хрыстос – сапраўдны Бог і сапраўдны чалавек. На Труну Гасподнюю сыходзіць Божая ласка ў выглядзе агню. Гэты агонь называюць жыватворным агнём. Чаму? Таму што ў першыя хвіліны пасля таго, як ён сыходзіць на Труну Гасподнюю, губляе ўсе свае фізічныя ўласцівасці і не абпальвае. Набожныя паломнікі, якія бываюць у гэты дзень у Ерусаліме, мыюцца жыва творным агнём. І мы ведаем, што гэтая ласка ідзе па ўсёй нашай планеце.

Ласка сагравае нашу душу, напаўняе нашы сэрцы ў святазарную велікодную ноч пачуццём глыбокай духоўнай радасці. Ну і, вядома, кульмінацыяй Вялікага посту, ды і, напэўна, кульмінацыяй усяго гадавога круга набажэнстваў з'яўляецца Велікоднае набажэнства. У гэты дзень мы асаблівым чынам успамінаем словы Іаана Багаслова, які сказаў: «Бо так Бог палюбіў свет, што аддаў Сына Свайго Адзінароднага, каб кожны чалавек, які верыць у яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае».

Дарагія браты і сёстры! Падзяляючы з вамі Велікодную радасць, жадаю ўсім нам духоўнага і цялеснага здароўя, сапраўднай духоўнай хрысціянскай любві. Таму што, калі любоў бяднее, мы сутыкаемся з многімі праблемамі. Любіце адзін аднаго і будзьце адзіныя, таму што Гасподзь сказаў у апошняй сваёй размове з вучнямі, святымі апосталамі: «Будзьце адзіныя, як і мы з Айцом, адзіныя». Няхай Божая мілата закране нашыя душы, нашыя сэрцы! Узрадуемся і ўзвесялімся аб Уваскрослым Збаўцу!

Благачынны цэркваў Навагрудскай акругі протаіерэй Анатолій Герасімук.

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |