До дня Великой
Победы осталось

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём работнікаў фізічнай культуры і спорту
20 мая 2023

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём работнікаў фізічнай культуры і спорту

Паважаныя сябры!
Віншуем усіх, хто 20 мая адзначае Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту!

Патэнцыял у развіцці фізічнай культуры, спорту і турызму ў Навагрудскім раёне вялікі. Нашым гонарам з'яўляюцца дзіцяча-юнацкія спартыўныя школы, чые выхаванцы паказваюць добрыя вынікі на спаборніцтвах рознага ўзроўню.

Словы падзякі мы адрасуем тым, хто працуе з моладдзю, далучае да здаровага ладу жыцця дзяцей і падлеткаў, выхоўвае ў іх працавітасць, упартасць і мэтанакіраванасць. Сапраўдныя энтузіясты, спецыялісты фізкультурна-спартыўных устаноў Навагрудчыны аддаюць свае сілы, веды, прафесійныя навыкі маладым, тым, хто ўпэўнена ўзнімаецца на п'едэстал гонару спаборніцтваў.

Жадаем усім моцнага здароўя, дасягнення новых спартыўных вышынь, добрага настрою і ўпэўненасці ў сваіх сілах!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.


Присоединяйтесь к нашему Telegram-каналу!