До дня Великой
Победы осталось

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём маці
14 октября 2023

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём маці

Дарагія жанчыны- маці! 
Прыміце шчырыя віншаванні з адным з самых цёплых і душэўных свят – Днём маці!

Гэта напоўненае светлымі пачуццямі свята прысвечана самым лепшым, прыгожым і мудрым. У ім – прызнанне ў любві па-сапраўднаму блізкім і родным людзям – мамам. У гэты дзень мы выказваем бязмежную ўдзячнасць, невычэрпную дабрыню, душэўную шчодрасць і клопат жанчынам-маці, і ў прыватнасці тым, хто дорыць пачуццё абароненасці і сапраўднай сям'і дзецям, пазбаўленым бацькоўскай пяшчоты.

Далікатныя матчыны рукі, цяпло яе сэрца і энергія любві вядуць па жыцці. Менавіта ад маці залежыць, якія маральныя ўрокі атрымае маленькі грамадзянін, якія каштоўнасці стануць для яго найбольш важнымі, якую будучыню ён пабудуе. А гэта – залог стабільнага развіцця грамадства і ўсёй дзяржавы.

Мама – невычэрпная крыніца сілы і надзеі, да якой людзі звяртаюцца ў радасныя і складаныя моманты. З гадамі ўсё ярчэй разумееш, якім грузам клопатаў і трывог за кожны крок свайго дзіцяці напоўнена матчына сэрца.

Жадаем вам, дарагія маці, доўгага і шчаслівага жыцця ў асяроддзі блізкіх людзей. Няхай дзеці апраўдваюць вашы надзеі, радуюць сваімі дасягненнямі, дораць клопат і ўвагу.

Моцнага вам здароўя, згоды, дабрабыту і дастатку ў доме, шчасця і любві!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.