Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём юрыста

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём юрыста

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём юрыста

06 декабря 2020 795

Сардэчна віншуем усіх, хто адзначае
прафесійнае свята – Дзень юрыста!

Гэтая дата аб'ядноўвае спецыялістаў, якія працуюць у самых розных сферах дзейнасці. Юрысконсульты і прававеды, работнікі органаў правапарадку і суддзі, натарыусы і адвакаты – усе яны служаць закону і справядлівасці, абароне канстытуцыйных правоў і свабод нашых грамадзян.

Быць юрыстам – вялікі гонар і вялікая адказнасць. Бо гэтае лацінскае слова азначае не толькі «права», але і «справядлівасць». Таму юрыдычная дзейнасць патрабуе асаблівых маральных, этычных і прафесійных якасцей.

Сардэчна жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, cправядлівасці пры выкананні свайго службовага абавязку, мудрасці і прафесійных поспехаў.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.