До дня Великой
Победы осталось

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём супрацоўнікаў органаў дзяржаўнай бяспекі

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём супрацоўнікаў органаў дзяржаўнай бяспекі
20 декабря 2020

20 снежня віншаванні з прафесійным святам прымаюць тыя, хто абараняе бяспеку, суверэнітэт і нацыянальныя інтарэсы нашай краіны, – супрацоўнікі і ветэраны органаў дзяржаўнай бяспекі.

Беларуская спецслужба за гады свайго існавання прайшла доўгі шлях станаўлення і развіцця, увабрала ў сябе ўсе лепшыя традыцыі старэйшых пакаленняў. І сёння вы годна адказваеце на выклікі сучаснасці і з гонарам выконваеце пастаўленыя задачы.

Упэўненыя, што наша сумесная работа і далей бу­дзе будавацца на прынцыпах падтрымкі і эфектыўнага вырашэння агульных задач па захаванні стабільнасці ў грамадстве і забеспячэнні сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі.

Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту ў сем'ях, далейшых поспехаў у службе на карысць Навагрудчыны і Рэспублікі Беларусь.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў