Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём работнікаў сацыяльнай абароны

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём  работнікаў сацыяльнай абароны

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём работнікаў сацыяльнай абароны

05 января 2024 292

Паважаныя работнікі сістэмы сацыяльнай абароны раёна, ветэраны працы!

Сацыяльная абарона насельніцтва з'яўляецца неад'емнай часткай палітыкі нашай дзяржавы і адным з важных паказчыкаў стабільнасці і дабрабыту ў грамадстве. Для тысяч людзей, якія апынуліся ў нялёгкай жыццёвай сітуацыі, гарантаваныя якасныя медыцынскія, рэабілітацыйныя, псіхалагічныя, бытавыя і многія іншыя паслугі.

Мы высока цэнім уклад работнікаў сферы сацыяльнай абароны насельніцтва раёна ў рэалізацыю дзяржаўных праграм сацыяльнай падтрымкі розных катэгорый грамадзян, а таксама зацікаўленасць у тым, каб аказваемая дапамога была сапраўды эфектыўнай і адраснай. Бо ад вашага адказнага і добрасумленнага стаўлення да справы залежаць лёсы канкрэтных людзей. Вы несяце цеплыню і клопат тым, хто асаб ліва мае патрэбу ва ўвазе, дапамозе і падтрымцы.

Дзякуй за вашу нялёгкую працу, за душэўную чуласць і ўвагу, за гатоўнасць падзяліць радасць і смутак, прыйсці на дапамогу ў цяжкую хвіліну, уменне супакоіць і знайсці патрэбныя словы.

Хай ніколі не скончыцца дабрыня ў вашых сэрцах, любоў і клопат, якія вы несяце людзям. Моцнага Вам здароўя, невычэрпных жыццёвых сіл, мудрасці і вытрымкі, аптымізму, поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях і простага чалавечага шчасця!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.