Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём работнікаў сацыяльнай абароны

05 января 2023 206

Паважаныя работнікі сістэмы сацыяльнай абароны раёна, ветэраны працы!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Развіццё  і  росквіт  краіны  немагчыма  ўявіць  без  эфектыўнай   сістэмы   працаўладкавання   і   дапамогі   найбольш  неабароненым  слаям  насельніцтва.  Прадстаўнікі  вашай  прафесіі  ўвасабляюць  лепшыя  чалавечыя   якасці   –   міласэрнасць,   спачуванне,   уменне   суперажываць.  З  дня  ў  дзень  вы  дорыце  душэўную  цеплыню тым, хто мае патрэбу ў клопаце і падтрымцы.

Захоўвайце  вернасць  свайму  высокаму  прызванню,  і  няхай  яно  прынясе  вам  радасць  і  заслужаную  павагу.

Жадаем  усім  ветэранам  і  работнікам  сістэмы  сацыяльнай абароны моцнага здароўя, шчасця і поспехаў у такой высакароднай і неабходнай справе.

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.