Ад усёй душы віншуем работнікаў і ветэранаў працы лёгкай прамысловасці Навагрудчыны з прафесійным святам!
Лёгкая прамысловасць, несумненна, адна з самых блізкіх да спажыўцоў і пакупнікоў галін прамысловасці і адна з самых прыярытэтных у гаспадарцы Беларусі.
Мы высока цэнім багатыя працоўныя традыцыі, вопыт і адказнае стаўленне да справы спецыялістаў гэтай галіны. Дзякуючы вашай працы, прадукцыя айчыннай лёгкай прамысловасці мае попыт не толькі ў Беларусі, але і за мяжой.
Ад усёй душы жадаем новых ідэй і дызайнерскіх знаходак, прафесіяналізму і новых працоўных дасягненняў! Моцнага вам здароўя, міру ў сем'ях і дабрабыту!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.