Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Дзякуючы вам, Навагрудчына далёка за сваімі межамі вядомая як край багатых культурных традыцый, у якім з даўніх часоў развіваецца і сталее музычнае і
выяўленчае мастацтва, музейная і бібліятэчная справа, літаратурная творчасць і народныя рамёствы, ствараючы каларыт адзінага і непаўторнага краю.
Навагрудчане ўдзячныя вам за высакародную, самаадданую працу, якая фарміруе духоўнасць асобы, нясе ў душы людзей ідэі Дабра і Прыгажосці, выхоўвае пачуццё высокай павагі да свайго мінулага, гарачай любві да роднай зямлі, удзячнасці людзям, якія захавалі і развілі ўсё тое лепшае, чым багата Навагрудчына сёння.
Прыміце самыя найлепшыя пажаданні моцнага здароўя, сямейнага цяпла і дабрабыту і, канешне, плённай працы, творчых поспехаў і новых цікавых праектаў.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.



















