Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём работнікаў фізічнай культуры і спорту

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём работнікаў фізічнай культуры і спорту

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём работнікаў фізічнай культуры і спорту

15 мая 2021 1415

Паважаныя сябры!

Віншуем усіх, хто адзначае Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту!

Знаёмства з фізічнай культурай у нас пачынаецца з дзіцячых гадоў і для многіх працягваецца ўсё астатняе жыццё. Самыя таленавітыя і здольныя знаходзяць сваё прымяненне ў спорце. Хтосьці як прафесійны спартсмен, хтосьці як педагог, трэнер або арганізатар спартыўнага руху. А хтосьці як балельшчык.

Патэнцыял у развіцці фізічнай культуры, спорту і турызму ў Навагрудчыны вялікі. Нашым гонарам з'яўляюцца дзіцяча-­юнацкія спартыўныя школы, выхаванцы якіх паказваюць добрыя вынікі на спаборніцтвах рознага ўзроўню па біятлоне, грэка-рымскай барацьбе, лёгкай атлетыцы, конным спорце.

Словы падзякі адрасуем усім, хто працуе з моладдзю, далучае да здаровага ладу жыцця дзяцей і падлеткаў, выхоўвае ў іх працавітасць, упартасць і мэтанакіраванасць. Сапраўдныя энтузіясты, спецыялісты фізкультурна-спартыўных устаноў Навагрудчыны аддаюць свае сілы, веды, прафесійныя навыкі маладым, тым, хто ўпэўнена ўзнімаецца на п'едэстал гонару спаборніцтваў рэгіянальнага, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў.

Жадаем усім здароўя, дасягнення новых спартыўных вяршынь, добрага настрою і ўпэўненасці ў сваіх сілах!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.