
Ад усёй душы віншуем з прафесійным святам! Ваша прафесія з’яўляецца адной з самых мірных, высакародных, паважаных і адказных. Усё, што сёння ствараецца вамі, служыць і сучаснікам, і нашым нашчадкам. Дзякуючы вам, навагрудскі край становіцца больш камфартабельным і ўтульным, пры гэтым не страчвае сваю гістарычна-культурную каштоўнасць для ўсёй Беларусі.
Паважаныя сябры! Няхай усё, што ствараецца вамі, радуе нас доўгія гады. Няхай усё задуманае абавязкова збудзецца, а прафесіяналізм і адказнасць, адданасць будаўнікоў сваёй справе дапамогуць нашаму раёну стаць яшчэ больш прыгожым!
Жадаем усім моцнага здароўя і даўгалецця, новых праектаў і дасягненняў.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |



















