Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём пажылых людзей

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём пажылых людзей

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём пажылых людзей

01 октября 2021 972
У першы дзень кастрычніка ў нашай краіне адзначаецца Дзень пажылых людзей.

У гэты дзень мы выказваем словы ўдзячнасці прадстаўнікам старэйшага пакалення, ветэранам вайны і працы. Менавіта яны навучылі нас працаваць, паважаць чужое меркаванне і смела адстойваць уласнае. Нават у паважаным узросце яны з’яўляюцца «вечнымі рухавікамі» ў кожнай сям'і. Жыццёвы вопыт, якім гэтыя людзі дзеляцца з намі, неацэнны. Мы павінны
берагчы і паважаць прадстаўнікоў старэйшага пакалення.

Дарагія і паважаныя нашы!
Прыміце самыя шчырыя пажаданні душэўнага цяпла, шчасця, радасці і хатняй утульнасці! Моцнага вам здароўя, дабрабыту і доўгіх гадоў жыцця. Няхай заўсёды побач з вамі будуць любімыя і клапатлівыя людзі.

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.