ГлавнаяНовостиОфициальноВіншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём настаўніка
Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём настаўніка
Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём настаўніка
02 октября 2022
422
Паважаныя работнікі сферы адукацыі, ветэраны педагагічнай працы!
Ад усёй душы віншуем вас з Днём настаўніка! Ваша праца па праву лічыцца самай высакароднай, стваральнай і творчай.
З дня ў дзень вы даяце маладому пакаленню веды, магчымасць самарэалізавацца ў сучасным свеце, садзейнічаеце духоўнаму развіццю і станаўленню моладзі, якая ў далейшым будзе вызначаць лёс усёй нашай краіны.
Паважаныя ветэраны педагагічнай працы! Усё, што зроблена і робіцца вамі, заслугоўвае вялікай удзячнасці і павагі. Сёння вы з'яўляецеся для сваіх выхаванцаў і маладых настаўнікаў узорам глыбокай вернасці прафесіі педагога.
Няхай гэты святочны дзень прынясе вам масу станоўчых эмоцый і ўсведамленне велізарнай патрэбнасці і важнасці вашага жыццёвага выбару. Моцнага вам здароўя, аптымізму, поспехаў і дабрабыту!