Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём моладзі

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём моладзі

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём моладзі

26 июня 2022 694

Паважаныя юнакі і дзяўчаты Навагрудчыны! 
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём моладзі!

Перад сучаснай моладдзю адкрыты ўсе дарогі. З ёй мы ўвасабляем будучыню, з ёй звязаны надзеі на тое, што на змену старэйшаму пакаленню прыйдуць энергічныя, умелыя, шчырыя людзі, здольныя забяспечыць росквіт раёна і ўсёй краіны.

Ужо сёння мы па праве ганарымся многімі нашымі маладымі землякамі: выдатнымі спецыялістамі, цудоўнымі арганізатарамі, таленавітымі мастакамі і музыкантамі, тымі, хто заваёўвае спартыўныя вышыні.

Ад усёй душы жадаем нашай моладзі жыцця насычанага і разнастайнага, няхай у ім знойдзецца месца для ўсяго: вучобы і навукі, адпачынку і грамадскай працы, кахання і сяброўства! Здароўя, удачы і дабрабыту вам!
 

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў