Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём маці

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём  маці

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём маці

14 Октября 2021 1368
Дарагія нашы жанчыны!
Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з Днём маці.

Падарыць маленькаму чалавеку жыццё, выгадаваць яго, захоўваць ад нягод, часам ахвяраваць сабой дзеля шчасця свайго дзіцяці – гэта і ёсць запаветнае прызначэнне жанчыны.
Няма на зямлі чалавека бліжэйшага і даражэйшага, чым мама. Мама – гэта не толькі добрыя вочы, клапатлівае сэрца, далікатнае дыханне і ласкавыя рукі. Мама – гэта яшчэ і анёл-ахоўнік, які заўсёды абараняе ад непрыемнасцяў, перажыванняў і праблем. Мама больш чым хто-небудзь радуецца поспехам дзяцей, разумее і падтрымлівае іх. Вы вучыце маладое пакаленне спагадлівасці і міласэрнасці, прывіваеце любоў да працы, пачуццё адказнасці за ўчынкі... Неацэнны ваш уклад ва ўмацаванне сямейных традыцый.

Ад усёй душы жадаем вам моцнага-моцнага
здароўя, цяпла хатняга ачага, надзейнай мужчынскай падтрымкі, кахання і дабрабыту!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.