Паважаныя землякі!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі.
105 гадоў таму адбылася падзея, святкаванне якой сёння абумоўлена перш за ўсё павагай да нашай гісторыі. Ідэі аб'яднання і салідарнасці працоўных, роўнасці ўсіх людзей застаюцца актуальнымі і ў наш час.
Дзякуючы Кастрычніцкай рэвалюцыі, беларускі народ здабыў дзяржаўнасць, стварыў эканамічны і інтэлектуальны патэнцыял, збярог і ўзбагаціў нацыянальную культуру. Кастрычніцкая рэвалюцыя прынесла людзям свабоду – выбару, права і незалежнасць.
Паважаныя землякі!
Жадаем усім моцнага здароўя, дабрабыту і аптымізму. Няхай вам заўсёды спадарожнічае поспех у працы на карысць роднай краіны!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.