Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём друку і Днём работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі

05 мая 2022 1015

Паважаныя работнікі сродкаў масавай інфармацыі і сувязі Навагрудчыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём друку і Днём работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі!

Гэта свята тых, хто ўплывае на фарміраванне грамадскай думкі, поглядаў і пазіцыі грамадзян, забяспечвае нас даступнымі і якаснымі відамі сучаснай сувязі. У нашы дні сродкі масавай інфармацыі і сувязь сталі натуральнымі і неабходнымі атрыбутамі паўсядзённага жыцця.

Ваша праца патрабуе таленту, адказнасці, цярпення, майстэрства і поўнай самааддачы. Вы дапамагаеце людзям быць у курсе падзей, якія адбываюцца ў раёне і за яго межамі.

Паважаныя сябры! Жадаем вам натхнення, яркіх творчых праектаў, вялікіх тыражоў і бесперабойнай сувязі.

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.